Андрыян Рыгоравіч Нікалаеў (, сяло Шаршэлы, Марыінска-Пасадскі раён, Чувашыя — , Чэбаксары) — савецкі касманаўт. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1962, 1970), лётчык-касманаўт СССР (1962), генерал-маёр авіяцыі (1970), кандыдат тэхнічных навук (1975).
Біяграфія Скончыў ваеннае авіяцыйнае вучылішча (1954), Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію імя Жукоўскага (1968). З 1955 года — ваенны лётчык. З 1960 года — у атрадзе касманаўтаў (у 1963—1968 гадах — яго камандзір). 11 — 15 жніўня 1962 года здзейсніў палёт вакол Зямлі на касмічным караблі «Усход-3», 1 — 19 чэрвеня 1970 года з В. І. Севасцьянавым — палёт (як камандзір) — на касмічным караблі «Салют-9». У космасе правёў 21,6 сутак. У 1974—1994 гадах — першы намеснік начальніка Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1981). Залатыя медалі імя Цыялкоўскага АН СССР і імя Гагарына. Імем Нікалаева названы кратар на Месяцы. Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 1962 годзе.
Літаратура
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Полацка