Каро́ўе — возера ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, за 37,5 км на паўночны ўсход ад горада Столін, за 1,4 км на паўночны ўсход ад вёскі Мачуль, адносіцца да басейна ракі Прыпяць.

Плошча паверхні 0,03 км², даўжыня 1,2 км, шырыня 0,05 км. Даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Возера старычнага тыпу. На захадзе і ўсходзе злучана з сістэмай меліярацыйных каналаў і праз яе з рэкамі Прыпяць і Маства. Мясцовасць нізінная, бязлесная, часткова пад хмызняком, на поўдні балоцістая.

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-35-139 Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Столінскага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці