Магіля́ны (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчаны за 10 км на захад ад Баранавічаў.
Гісторыя У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы 31 двор, каля 180 жыхароў. Побач знаходзіўся маёнтак Магіляны — 6 двароў, 53 жыхары.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..
Насельніцтва 17 двароў, 144 жыхары (1897) 6 дамоў, 29 жыхароў (1921) 156 жыхароў (1939) 160 жыхароў (1970) 39 гаспадарак, 56 жыхароў (1998) 30 гаспадарак, 57 жыхароў (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навамышскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна