Павел Іванавіч Бяляеў ( — ) — савецкі касманаўт. Герой Савецкага Саюза (1965), лётчык-касманаўт СССР (1965).

Біяграфія Скончыў Ейскае авіявучылішча марскіх лётчыкаў-знішчальнікаў (1945), Ваенна-паветраную акадэмію (цяпер імя Ю. А. Гагарына). З 1960 года ў атрадзе касманаўтаў. 18—19.3.1965 года з А. А. Лявонавым здзейсніў палёт як камандзір касмічнага карабля «Узыход-2». У час палёту кіраваў выхадам Лявонава ў адкрыты космас (упершыню ў свеце). Пры пасадцы выкарыстаў сістэму ручнога кіравання. Працягласць палёту 2,08 сутак. Залаты медаль імя К. Э. Цыялкоўскага АН СССР.

Літаратура

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Байканура Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Белгарада Катэгорыя:Памерлі ад перытаніту Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Волагды Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пермі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Калугі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Калінінграда Катэгорыя:Лётчыкі-касманаўты СССР Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі 1 класа Катэгорыя:Савецкая гвардыя Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Цюмені