Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у аг. Быцень (Івацэвіцкі раён). Размешчана ў цэнтры аграгарадка. Помнік архітэктуры позняга рэнесансу і ранняга барока.
Гісторыя
Пабудавана ў 1654 г. з цэглы як капліца ў ансамблі базыльянскага манастыра (не захаваўся), заснаванага ў 1640 г. па фундацыі слонімскага маршалка Рыгора ТрызныКвитницкая Е. Д. Часовни Белоруссии // Архитектурное наследство. 1980 № 28. С. 127. з жонкаю Рэгінай з Сапегаў. Пасля смерці яго сына падскарбія Мікалая Трызны багатае паселішча парайшло ва ўладанне базыльян. У надзейна ўмацаваным быценскім кляштары пад час паўстання Б. Хмяльніцкага хаваліся уніяты з Украіны і іншых месцаў. З 1656 г. у быценскім манастыры знаходзіўся кіраўнік базыльянскага ордэна Бенедыкт Цярлецкі. Тут захоўваліся таксама нятленныя мошчы старца Сімяона Стаўроўскага, настаяцеля кляштара з 1640 г.
Узнятыя наступным уладальнікам Казімірам Тызенгаўзам дакументы аб лёсе Быценя далі падставу для адабрання яго ад уніятаў і вяртання ў 1779 г. законным уладальнікамЦДВГА, ф. 349, воп. Б. Спр. 10863.. З 1683 г. тут 5 гадоў вучыўся і ўступіў у ордэн св. Васілія Вялікага вядомы грамадска-рэлігійны уніяцкі дзеяч Леў Кішка (1668—1728).
Набажэнствы былі адноўлены ў 1920—30-я гг. У 1990-я гг. перад храмам пастаўлена мураваная брама-званіца (архітэктар Л. Макарэвіч).
Архітэктура Царква вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад вальмавым дахам з васьмігранным купальным барабанам. Галоўны заходні фасад расчлянёны лапаткамі на тры праслы, бакавыя з іх крапаваны плоскімі прамавугольнымі нішамі, над галоўным уваходам арачны аконны праём. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі вокнамі і пілястрамі ў прасценках.
Унутраная прастора храма магутнымі пілонамі падзелена на тры нефы, цэнтральны шырокі перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. Абразы «Маці Божая Замілаванне Жыровіцкая» (сярэдзіна 18 ст.) і «Хрыстос Уседзяржыцель» (16 ст., перанесены з Быценскага манастыра), драўляная скульптура «Укрыжаванне» (18ст.)Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў. Мн., 1998. С. 7 — 8..
Брама-званіца ўяўляе крыжова-цэнтрычнае двух'яруснае збудаванне; першы ярус — арачны праезд у двухкалонным арачным партале, другі — цыліндрычны барабан, завершаны цыбулепадобным купалам.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 189-190.
Спасылкі
Катэгорыя:Быцень (Івацэвіцкі раён) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі рэнесанс Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:З’явіліся ў 1654 годзе Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1654 год у Еўропе Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Беларусі