Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у імя свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в. Варані Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя Пабудавана на могілках у пачатку XX стагоддзя з дрэва, у 1993 годзе дабудаваны бабінец і адасобленая 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца-вартоўня.
Архітэктура
Твор народнага дойлідства. Вырашана кубападобным цэнтральным зрубам, да якога далучаны прамавугольны ў плане бабінец і 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Сілуэт храма фарміруюць 8-гранная званіца з макаўкай, надбудаваная над шатровым дахам бабінца, цыбулепадобная галоўка над шатром цэнтральнага зруба. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў дашчатых ліштвах. Уваход вылучаны 2-слуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Столінскага раёна Катэгорыя:Варані (Столінскі раён) Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:1912 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі