Фторыставадародная кіслата, плавікавая кіслата, фторавадародная кіслата — раствор фторыстага вадароду ў вадзе, HF.

Бясколерная вадкасць. Шчыльнасць 1149 кг/м³ пры тэмпературы 15 °С (1,00132—1,07099 г/см³ пры 25 °СІнфармацыя на сайце ХиМиК.ру ). Тэмпература кіпення азеатропнай сумесі (38,2 % фторыстага вадароду па масе) складае 114,5 °С. Моцная кіслата. Утварае солі — фтарыды. Рэагуе са шматлікімі рэчывамі, у т.л. з аксідамі крэмнію, малібдэну, вальфраму, танталу, ніобію, бору і з сілікатамі (у т.л. са шклом).

Атрыманне Фторыставадародную кіслату атрымліваюць растварэннем фторыстага вадароду ў вадзе, воднай абсорбцыяй газападобных прадуктаў сернакіслага раскладання фтарыду кальцыю, флюарытавых руд, фторзмяшчальных адходаў прамысловасці, пірагідролізам фтарыдаў кальцыю, урану і іншых металаў.

Выкарыстанне Выкарыстоўваецца ў працэсах сінтэзу фтарыдаў, у складзе раствораў для траўлення шкла, кварцу, металаў і некаторых сплаваў і інш.

Шкоднае ўздзеянне Фторыставадародная кіслата таксічная. Выклікае апёкі скуры (уздзеянне разбаўленай кіслаты можа выявіцца праз некалькі гадзін), раздражненне слізістых абалонак.

Літаратура

Спасылкі

Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру Фтороводородная кислота // Российская энциклопедия по охране труда: В 3 т. — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Изд-во НЦ ЭНАС, 2007.

Катэгорыя:Неарганічныя кіслоты Катэгорыя:Злучэнні фтору Катэгорыя:Злучэнні вадароду Катэгорыя:Высоканебяспечныя рэчывы