Свяценскае — возера ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, за 18 км на паўночны захад ад горада Мар’іна Горка, за 6 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Рудзенск. Адносіцца да басейна ракі Свіслач.
Назва На карце XVIII ст. возера пазначанае як Святое.
Водаапісанне Плошча паверхні 0,11 км², даўжыня 0,44 км, найбольшая шырыня 0,29 км. Максімальная глыбіня 0,5 м, сярэдняя 0,3 м. Даўжыня берагавой лініі 0,86 км. Аб’ём вады 0,03 млн м³.
Возера размешчана сярод асушанага балотнага масіва, на якім вядуцца торфараспрацоўкі. З-за гэтага памеры возера і ўзровень вады ў ім значна вагаюцца.
Спасылкі Ліст карты N-35-92 Агульная характарыстыка азёр Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Свіслачы (прыток Бярэзіны)