На́вуць, Роў — рака ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Скрыпіца (басейн Дняпра).

Гідраграфія Даўжыня ракі 31 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 269Асноўныя характарыстыкі рачных басейнаў Гомельскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца ў сутоках каналаў Страявы і Жыткавіцкі, за 3,5 км на паўночны захад ад вёскі Навуць, вусце за 3,8 км на поўдзень ад вёскі Пасека. Даліна невыразная. Рэчышча каналізавана на ўсім працягу (22 км ад вытоку). Вадазбор нізінны. Асноўны прыток — Рудзянецкі канал (злева). Выкарыстоўваецца для напаўнення сажалак рыбгаса «Чырвоная Зорка» і ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.

Флора Воды ракі насяляюць 50 відаў водарасцейСовременное таксономическое разнообразие фитопланктона водоёмов и водотоков национального парка «Припятский». С. 37 .

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Скрыпіцы