Могілкі Крупцы́ (за савецкім часам — Піянерскія могілкі) — могілкі ў Мінску. Названыя паводле колішняй вёскі Крупцы, цяпер прадмесце горада Мінска. Могілкі згадваюцца з XVI стагоддзя, у 1973 годзе закрытыя для пахаванняў.

Гісторыя Могілкі вядомыя з XVI стагоддзя. У 1972 годзе, калі Крупцы ўвайшлі ў склад горада Мінска, атрымалі назву «Піянерскія могілкі, паводле вёскі Піянерская. Закрытыя для пахаванняў у 1973 годзе. У 2009 годзе могілкам вярнулі іх пачатковую назву «Крупцы».

Рэканструкцыя 2012 года У 2012 годзе праведзеная рэканструкцыя могілак, якая атрымала адмоўную рэакцыю грамадскасці. Рэканструкцыя могілак праводзілася з прымяненнем цяжкой гусенічнай тэхнікі, якая ездзіла па магілах. Крыжы былі замененыя на бетонныя надгалоўнікі, знесеныя металічныя агароджы. Некаторыя магілы былі незваротна згубленыя, па іх пракладзеныя дарожкі з пліткі. У выніку рэканструкцыі былі знесеныя руіны капліцы-пахавальні Вярыгаў XIX стагоддзя.

Паводле Мінгарвыканкама, поўнага знішчэння магіл не было, а замена крыжоў на надгалоўнікі праводзілася паводле згодны сваякоў памерлых за дзяржаўныя сродкі. У часе рэканструкцыі спецкамбінатам праводзіўся пошук сваякоў памерлых, пахаваных на могілках Крупцы. Пошук праводзіўся дзеля атрымання згоды на замену старых надмагілляў на новыя бетонныя надгалоўнікі.

Апісанне могілак Плошча тэрыторыі 1,16 га. Захаваліся некаторыя магілы ХІХ ст. У цяперашні час традыцыйнае пахаванне труны ў магілу на Крупцах не дазваляецца па прычыне абмежаванай плошчы.

Спасылкі

Могілкі «Крупцы» на Wikimapia Могілкі «Крупцы» на Foursquare

Катэгорыя:Могілкі Мінска Катэгорыя:Крупцы