Няве́шчанка, Ля́хава — возера ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці, за 6 км на поўнач ад горада Рэчыца, каля вёскі Гіроў. Адносіцца да басейна ракі Дняпро (прылягае да яго поймы).
Плошча паверхні 0,22 км², даўжыня 2,15 км, шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 5,0 км.
Возера старычнага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Вузкімі пратокамі на захадзе і поўдні злучана з безыменнымі азёрамі. На паўночным усходзе каналізаваным ручаём злучана з сістэмай меліярацыйных каналаў.
У возеры водзяцца акунь, шчупак звычайны, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь, карась і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Ліст карты N-36-121. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. Агульная характарыстыка азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Басейн Дняпра