Лай () — у старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т. 2. С. 35 цар Фіваў, сын ЛабдакаСафокл. Цар Эдып 225, муж Іакасты, бацька Эдыпа. Калі бацька загінуў, Лаю быў 1 год. Пазней выгнаны з Фіваў блізнятамі Зефам і АмфіёнамГігін. Міфы 9.

Хаваючыся ад узурпатараў фіванскага трона Амфіёна і Зефа, Лай знайшоў прытулак у Пелопа, цара горада Пісатыды. Пелопа гнёў праклён з-за таго, што і трон, і сваю жонку Гіпадамію ён атрымаў дзякуючы вераломству. Больш за ўсё на свеце Пелопс любіў свайго малодшага сына Хрысіпа. Калі Лай вучыў Хрысіпа яздзе на калясніцы, ён закахаўся ў юнака і выкраў ягоПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 5, 5. Лай зманам вывез яго ў Фівы, за што, у сваю чаргу, быў пракляты Пелопсам (у іншай версіі міфа Хрысіпа забіваюць яго старэйшыя браты).

Пасля смерці Амфіёна стаў кіраваць у Фівах. Ажаніўся з дачкой Менекея Іакастай (ці Эпікастай). Праклён Пелопа прывёў да таго, што шлюб Лая апынуўся бясплодным. Адправіўшыся за саветам у Дэльфы, Лай атрымаў ад аракула Апалона прадказанне: Лай можа зачаць сына, але тады яму наканавана загінуць ад ягоСафокл. Цар Эдып 711—715; Гігін. Міфы 66. Бог вуснамі аракула тройчы забараніў Лаю мець дзяцейЭсхіл. Сямёра супраць Фіваў 745—749; Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 64, 1. Не жадаючы гэтага, Лай адмовіўся ад думкі мець дзяцей, але аднойчы, ап’янеўшы, усё ж апладніў сваю жонкуЕўрыпід. Фінікіянкі 14-22. Асцерагаючыся прадказання, Лай загадаў слугу кінуць немаўля Эдыпа на гары Кіферон, аднак слуга не паслухаўся і аддаў немаўля пастухам.

Эдып, які вырас не ведаючы пра сваё паходжанне, атрымаў прадказанне пра тое, што яму наканавана забіць свайго бацьку, і ў жаху бег ад сваіх прыёмных бацькоў. Лай, праязджаючы на калясніцы праз вобласць Факіды з чатырма спадарожнікаміСафокл. Цар Эдып 752, быў у сварцы забіты ЭдыпамПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 5, 5.7-8; 15, 7 Гэта было на Схісце (Скрыжаванні дарог), там знаходзілася магіла Лая і яго рабаПаўсаній. Апісанне Элады X 5, 3. Або магіла Лая і весніка былі на гора ЛафістыйМікалай Дамаскі. Гісторыя, фр. 8 Якобі.

Дзеючая асоба трагедыі Эсхіла «Лай» (фр. 387а Рат) і трагедыі Лікафрона «Лай», камедыі Платона «Лай».

Крыніцы

Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Фіванскія цары ў старажытнагрэчаскай міфалогіі