Слуцкая епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы, якая аб’ядноўвае прыходы на тэрыторыі Клецкага, Капыльскага, Любанскага, Нясвіжскага, Слуцкага, Салігорскага і Старадарожскага раёнаў Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мінскай мітраполіі.

Гісторыя У 1678—1690 гады згадваецца ў Слуцку беглы мітрапаліт грэвенскі Макарый (Лінгардыс), паводле М. М. Дурнаво «кіраўнік духоўнымі справамі б. епархій: Тураўскай, Луцкай і Уладзіміра-Валынскай». Аднак з-за таго, што царкоўна-юрысдыкцыйная прыналежнасць уладыкі няясная і дакладнага храналагічнага месца ні ў адной з пералічаных епархій для яго не знаходзіцца, можна меркаваць, што гэта быў адзін са шматлікіх усходніх іерархаў свайго часу, які ўцёк у рускія землі «на кармленне».

Указам імператрыцы Кацярыны II ад 27 сакавіка 1785 года Слуцк стаў кафедрай для напаўсамастойнай Пераяслаўскай епархіі для кіравання праваслаўнымі прыходамі ў межах Царства Польскага. Архірэйская рэзідэнцыя зацвердзілася ў слуцкім Троіцкам манастыры. 13 красавіка 1793 года, пасля далучэння земляў былой Рэчы Паспалітай да Расійскай імперыі, замест гэтай кафедры была заснавана Мінская епархія, але яе цэнтр на заставаўся ў Слуцку да 1799 года.

Епархія, названая ўласна Слуцкай, была створана ў 1910 годзе, як вікарыяцтва Мінскай епархіі. Кафедра вікарыя знаходзілася ў слуцкім Троіцкім манастыры. Была скасавана ў 1933 годзе, аднак на кароткі тэрмін адраджалася ў 1941—1942 гадах.

22 верасня 2014 года Сінод Беларускага экзархата прыняў рашэнне стварыць на тэрыторыі Мінскай вобласці некалькі епархій, у тым ліку СлуцкуюЖурналы заседания Синода Белорусского экзархата от 22 сентября 2014 года . — Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы, 23 кастрычніка 2014.. 23 кастрычніка 2014 года рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ўтворана самастойная Слуцкая епархія.

Епіскапы Слуцкае вікарыяцтва (Мінскай епархіі) Іаан (Помер) (11 сакавіка 1912 — 4 красавіка 1913) Феафілакт (Кляменцьеў) (4 красавіка 1913 — 17 лістапада 1917) Мелхіседэк (Паеўскі) (26 чэрвеня 1919 — восень 1921) Уладзімір (Кірылаў) (восень 1921-1922) Мікалай (Шамяціла) (сакавік 1923—1933) Філафей (Нарко) (23 лістапада 1941—1942)

Слуцкая епархія Антоній (Даронін) (з 3 студзеня 2015)

Благачынныя акругі Клецкае благачынне — 16 прыходаў. Капыльскае благачынне — 17 прыходаў. Любанскае благачынне — 11 прыходаў. Нясвіжскае благачынне — 15 прыходаў. Слуцкае благачынне — 17 прыходаў. Салігорскае благачынне — 13 прыходаў. Старадарожскае благачынне — 7 прыходаў.

Манастыры Жаночы манастыр у гонар святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай.

Спасылкі Слуцкая епархія // Адкрытая праваслаўная энцыклапедыя «Дрэва»

Катэгорыя:З’явіліся ў 1912 годзе Катэгорыя:1912 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе Катэгорыя:2014 год у Беларусі