Гры́ўчык — рака ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Выня (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 17 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 57 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца каля вёскі Бадзяжы, упадае ў Выню на паўночнай ускраіне вёскі Харытонаўка. У верхнім цячэннні называецца Прорва. Ад вытоку на працягу 12 км рэчышча каналізаванае. Каля вёсак Старыца і Харытонаўка створаны сажалкі.

Літаратура

Ліст карты N-35-103. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Спасылкі Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Капыльскага раёна Катэгорыя:Басейн Лошы (прыток Нёмана)