Судэта-нямецкая партыя () — партыя нямецкай меншасці ў Чэхаславакіі. Яна паступова патрапіла пад уплыў НСДАП і стала пятай калонай Трэцяга рэйха ў Чэхаславакіі.
Спачатку партыя адмоўна адносілася да ідэі нацыянал-сацыялізму. Яе члены былі прыхільнікамі манархіі Габсбургаў і бачылі перспектыву ва ўз’яднанні нямецкай тэрыторыі Чэхаславакіі з суседняй Аўстрыяй, да якой яна належала да Першай сусветнай вайны.
Лідар партыі Конрад Генлейн патрабаваў выканання абяцання чэшскага ўрада пабудаваць сваю дзяржаву па прыкладзе Швейцарыі, дзе ўсе народы маюць шырокую аўтаномію.
На парламенцкіх выбарах у маі 1935 года Судэта-нямецкая партыя атрымала 1 249 530 галасоў (68 % галасоў судэцкіх немцаў) і стала другой пасля чэшскай партыі сялян палітычнай сілай у краіне. Яна атрымала 44 з 300 месцаў у парламенце і 23 месцы ў Сенаце.Bundeszentrale für politische Bildung — Druck-Version: Republik unter Druck — Informationen zur politischen Bildung (Heft 276) Да гэтага ў судэцкай вобласці звычайна адыгрывалі вядучую ролю Саюз сялян, сацыял-дэмакраты і камуністы.
У сакавіку 1938 года адбылася сустрэча Генлейна з Гітлерам, у выніку якога партыя ўзяла курс на збліжэнне з нацыянал-сацыялістамі. Мюнхенскае пагадненне 1938 года і ўключэнне Судэцкай вобласці ў склад рэйха прывялі да роспуску партыі.
Катэгорыя:Немцы Катэгорыя:Палітычныя партыі Чэхаславакіі Катэгорыя:Партыі, якія прадстаўляюць нацыянальныя меншасці