Леніна Мікалаеўна Міронава (, Харкаў, Украінская ССР — , Мінск) — беларускі архітэктар, педагог, мастацтвазнаўца. Кандыдат архітэктуры (1963), прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2003). Сябра грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз дызайнераў».

Біяграфія Нарадзілася 2 сакавіка 1931 года ў Харкаве. Скончыла ў 1954 годзе архітэктурны факультэт Кіеўскага інжынерна-будаўнічага інстытута з чырвоным дыпломам.

У 1954 годзе пераехала ў Мінск. У 1957—1960 гадах вучылася ў аспірантуры пры АН БССР па спецыяльнасці «Архітэктура». У 1954—1957 гадах — старэйшы архітэктар інстытута «Мінгарпраект», у 1961—1968 гадах працавала ў Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР. Увосень 1968 года пачала выкладаць свой курс «Каларыстыка» адразу на 4 кафедрах Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута: інтэр’еру і абсталявання, дызайну, ДПМ і мастацкай апрацоўкі тканін; старэйшы выкладчык (1969), дацэнт (1970), прафесар (2003). Працавала там да 2009 года, 40 гадоў без перапынку.

Член Саюза архітэктараў БССР з 1957 года, член праўлення СА БССР і СА СССР (1961—1965). Член КПСС з 1959 года. Пражывала ў Мінску.

Памерла 23 снежня 2022 года ў Мінску.

Дзейнасць Удзельнічала ў распрацоўцы праектаў серыі тыпавых жылых дамоў БМ-3 (1956-58).

Аўтар больш яка 100 артыкулаў па праблемах колеру ў выяўленчым мастацтве.

Выдала шэраг падручнікаў: «Каларыстыка» (1974) «Колеразнаўства». Мінск, Вышэйшая школа, 1983, 286 стар. «Вучэнне аб колеры» (1993) — Мінск, Вышэйшая школа, 1993, 463 стар. «Колер у выяўленчым мастацтве» (2011) Мінск, Беларусь, 2011 (4-е выд.).

Вучнямі Леніны Міронавай у розныя гады былі вядомыя беларускія мастакі і дызайнеры: Уладзімір Цэслер, Ганна Балаш, Дзмітрый Сурскі, Сяргей Кірушчанка і іншыя.

Творчыя праекты Леніны Міронавай: стварэнне артыкулаў пра творчасць беларускіх мастакоў сярэдняга і малодшага пакалення, серыі графічных лістоў і тэкстыльных пано на тэму «Прырода і Чалавек». На асабістым сайце Міронавай выкладзены яе артыкулы пра творчасць знакамітых асоб (Казімір Малевіч, Юрый Тарэеў, Канстанцін Міхееў, Рыгор Іваноў і інш.) і яе даследаванні пра ролю колеру ў культуры Старога КітаяАртыкулы Леніны Міронавай на сайце mironovacolor.org .

Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі, значкамі, падзякамі і прэміямі.

Літаратура

Спасылкі

http://artaktivist.org/mironova-lenina-nikolaevna-poka-dyshu-%E2%80%93-nadeyus/

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Члены Беларускага саюза дызайнераў