Перасяленне польскага насельніцтва з былых усходніх тэрыторый Польшчы, таксама вядомае як выгнанне палякаў з Усходніх Крэсаў () , адбывалася ў канцы і пасля Другой сусветнай вайны і прывяло да вымушанай міграцыі прадстаўнікоў польскай нацыянальнасці з 1944 па 1946 гады. Гэта падзея была элементам афіцыйнай палітыкі СССР, які перасяліў больш за мільён польскіх грамадзян. Яны былі дэпартаваны з польскіх тэрыторый, анексаваных Савецкім Саюзам падчас Другой сусветнай вайны і ўключаных у склад Украінскай, Беларускай і Літоўскай ССР паводле дамоўленнасцей Тэгеранскай канферэнцыі 1943 года.

Этнічная высылка польскага насельніцтва была ўсхвалена кіраўнікамі краін антыгітлераўскай кааліцыі — Франклінам Рузвельтам, прэзідэнтам ЗША, Уінстанам Чэрчылем, прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі, і Іосіфам Сталіным, кіраўніком СССР, — на канферэнцыях у Тэгеране і Ялце. Па сутнасці яна стала адным з найбуйнейшым пасляваенных перасяленняў з тэрыторый Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, з якіх перасялілася ў агульнай складанасці каля дваццаці мільёнаў чалавек . Па афіцыйных дадзеных, у ходзе кантраляванага дзяржавай выгнання паміж 1945 і 1946 гадамі прыкладна 1,167,000 палякаў былі вымушаны пакінуць заходнія рэспублікі Савецкага Саюза, менш за 50% з тых, хто быў зарэгістраваны для дэпартацыі .

Гэты працэс вядомы пад такімі назвамі, як выгнанне, дэпартацыя ці рэпатрыяцыя , у залежнасці ад кантэксту і крыніцы. Тэрмін «рэпатрыяцыя», які афіцыйна выкарыстоўваўся ў кантраляванай камуністамі Польшчы і ў СССР, быў наўмысным элементам маніпуляцыі грамадскай думкай і не з'яўляўся карэктнымNorman Davies, God's Playground, Chapters XX-XXI, ISBN 83-240-0654-0, ZNAK 2006 , бо дэпартаваныя людзі з'яджалі з сваёй роднай зямлі, а не вярталіся на яе . Гэты працэс таксама часта называецца першай рэпатрыяцыяй, калі маецца на ўвазе другая рэпатрыяцыя ў 1955—1959 гадах. У больш шырокім кантэксце перасяленне палякаў часам апісваецца як кульмінацыя працэсу «дэ-паланізацыі» абласцей падчас і пасля Другой сусветнай вайны . Працэс планаваўся і праводзіўся камуністычным рэжымам СССР і ў пасляваеннай Польшчы. Многія з дэпартаваных палякаў былі пераселены ў былыя нямецкія ўсходнія правінцыі, якія пасля 1945 года называлі «Вернутымі тэрыторыямі» Польскай Народнай Рэспублікі.

Гл. таксама Абмен насельніцтвам паміж Польшчай і БССР

Зноскі

Катэгорыя:Наступствы Другой сусветнай вайны ў Польшчы Катэгорыя:Палякі на Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Польшчы Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1945—1990) Катэгорыя:Гісторыя Украіны Катэгорыя:Наступствы Другой сусветнай вайны ў СССР і Расіі Катэгорыя:Савецка-польскія адносіны Катэгорыя:Перасяленні народаў пасля Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Паланафобія Катэгорыя:1944 год у СССР Катэгорыя:1945 год у СССР Катэгорыя:1946 год у СССР Катэгорыя:1945 год у міжнародных адносінах