Каламан I Асень () (1234—1246) — балгарскі цар (1241—1246), празваны Царом-немаўлём.

Біяграфія Каламан (Каліман) застаўся пасля смерці свайго бацькі Івана Асеня II дзіцем сямі гадоў. Яго маці была венгерская прынцэса Ганна-Марыя. Ад імя малалетняга цара дзяржавай кіравала рэгенцтва.

Пра паходжанне імя цара існуе некалькі гіпотэз. Паводле адной з іх, імя Каламан тлумачыцца венгерскім уплывам на балгарскі царскі двор у той перыяд. У ХІ-ХІІІ стагоддзях у Венгрыі і Аўстрыі быў шырока шанаваўся Св. Каламан (па-лацінску: Colomannus). У лісце Папы Інакенція IV балгарскаму цару Каламану І Асеню (ад 21 сакавіка 1245 г.) адрасат называецца: «Colomanno in Bulgaria»Інакенцій IV патрабаваў ад цара далучэння балгараў да Рымскай царквы — аднак, беспаспяхова..

У 1241 г., напярэдадні Мангольскага ўварвання ў Венгрыю, мадзьярскія дваране-змоўшчыкі забілі палавецкага хана Кацяна Тэртэра і яго сыноў (падазраючы, хутчэй за ўсё, беспадстаўна, што Кацян можа перайсці на бок Батыя)Гэта забойства апісана ў рамане Васіля Яна, «Батый» — глава «Канец хана Кацяна»., які пражываў у Пешце. Пасля смерці любімага кіраўніка большая частка полаўцаў (куманаў, кунаў) адраклася ад хрысціянства і перайшла ў падданства да Каламана IПазней, у 1280—1322 гг., Тэртэраўцы валадарылі ў Балгарыі..

Увосень 1242 (ці 1243) года Паўночная Балгарыя падверглася спусташэнню татарскімі атрадамі, якія вярталіся з Харватыі і Венгрыі на Волгу. Хан Батый прымусіў Тырнаўскае рэгенцтва выплачваць штогадовую даніну Залатой ардзе.

У 1246 г. малалетні Каламан быў, хутчэй за ўсё, атручаны, па загадзе трэцяй жонкі Івана Асеня II — візантыйкі Ірыны. На прастол узышоў яе сын Міхаіл II Асень, таксама малалетні.

Радаводнае дрэва Каламана Асеня                         1Ганна (Анісся) 2Ганна-МарыяВенгерская Іван Асень II(пам. 1241,кіраваў 1218-1241) 3Ірына Камніна            1  1    2  2  2  2    3  3  3   Беласлава (?)? Стэфан Уладзіслаў   Тамара Пётрпам. 1237 Ганна-Тэадора? севастакратар Пётр Міхаіл I Асень(нар. 1238/1241, пам. 1256кіраваў 1246-1256) Марыя (?)? Тэадор Ангелас Камнін   Алена? Тэадор II Ласкарыс Каламан I Асень(нар. 1235, пам. 1246кіраваў 1241-1246)   Марыя? Міка

Літаратура

Андреев, Й. — «Българските ханове и царе», В. Търново, 2004. Латински извори за българската история, том ІV, БАН, София, 1988.

Спасылкі

Катэгорыя:Кіраўнікі Балгарыі Катэгорыя:Цары балгарскія Катэгорыя:Манархі, якія памерлі ў дзяцінстве Катэгорыя:Асені