Гарынец — возера ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, за 30 км на паўднёвы захад ад горада Пінск, за 1 км на поўдзень ад вёскі Семехавічы, у басейне ракі Піна.

Плошча паверхні 0,065 км², даўжыня 0,3 км, шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Бяссцёкавае, мае акруглую ў плане форму. Зарастае ўмерана.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, лешч і іншыя віды рыб.

Спасылкі Ліст карты M-35-04 Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Пінскага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Басейн Піны