Ула́дзімір Мі́лайчыч (; ,  — , ) — сербскі археолаг, які працаваў з 1940-х гадоў у Германіі. Атрымаў вядомасць як даследчык дагістарычных культур Еўропы.

Мілайчыч пачаў вывучаць старажытную гісторыю ў 1938 годзе ў прафесара М. Васіча ў Бялградскім універсітэце. Падчас вучобы ён браў удзел у разнастайных раскопках, у прыватнасці, у крэпасці Калімагдан пад кіраўніцтвам Вільгельма Унферцагта, у Юстыніяна Прыма пад кіраўніцтвам В. Петкавіча і ў Вучадоле пад кіраўніцтвам Роберта Рудольфа Шміта. У 1942 годзе стаў аспірантам прафесара Освальда Менгіна ў (?), дзе ў 1944 годзе абараніў дысертацыю «Найстаражытны неаліт Сербіі».

У паваенны перыяд выкладаў у розных ВНУ Германіі. Праводзіў раскопкі найстаражытных неалітычных паселішчаў Грэцыі, у прыватнасці, Аргіса-Магулы. Аўтар аглядных прац па дагістарычнай храналогіі, суаўтар «Вялікага атласа сусветнай гісторыі» (Großer historischer Weltatlas . — München : Bayerischer Schulbuch-Verl. 1958).

Выбраныя публікацыі Chronologie der jüngeren Steinzeit Mittel- und Südosteuropas. Berlin 1949. Paläolithikum um Larissa in Thessalien. Bonn 1965. (Hrsg.), Kolloquium über Spätantike und frühmittelalterliche Skulptur. Mainz a. Rh. 1971. (Hrsg.), Demetrias. Bonn 1976—1987.

Літаратура I.-B. Engelien: Vladimir Milojčić. In: R. Hachmann (Hrsg.): Studien zum Kulturbegriff in der Vor- und Frühgeschichtsforschung. Saarbrücker Beiträge zur Altertumskunde. Band 8, Bonn 1987, S. 135—154.

Спасылкі http://dispatch.opac.d-nb.de/DB=4.1/SET=2/TTL=7/REL?PPN=118582585

Катэгорыя:Археолагі Германіі Катэгорыя:Археолагі Сербіі