Бёюк-Зіра () — адзін з астравоў Бакінскага архіпелага ў Каспійскім моры. Уваходзіць у склад Азербайджана. Плошча - 1,2 км².
Геаграфія Востраў Бёюк-Зіра месціцца ў Бакінскай бухце ў 8,9 км на поўдзень ад гарадской набярэжнай. Выцягнуты з захаду на ўсход на 3 км, з поўначы на поўдзень — на 140 м - 620 м. Узбярэжжа скалістае, часткова ў атачэнні камяністых і пясчаных пляжаў. Паўночна-заходні край вострава высокі. Найвышэйшы пункт — 37 м. Сталых крыніц пітной вады няма.
Прырода Зараснікі ксерафітных раслін маюцца на ўзвышанай частцы вострава Бёюк-Зіра. Жывёльны свет бедны, прадстаўлены рэдкімі паўзунамі, птушкамі і казуркамі.
Гісторыя Назва вострава Бёюк-Зіра складаецца з двух слоў — ("вялікі") і ("востраў"). У 1719 г. Пётр I даў яму назву Нарген, паколькі Бёюк-Зіра нагадаў яму аднайменны востраў у Фінскім заліве. Старая назва была вернута ў 1991 г. з набыццём незалежнасці Азербайджана.
11 снежня 1884 г. на паўночным узбярэжжы быў усталяваны маяк. У 1941 г. ён быў узарваны, каб прадухіліць магчымыя бамбёжкі Баку з боку нямецкай авіяцыі, якая магла арыентавацца на святло маяка. Узноўлены ў 1958 г.
Падчас I Сусветнай вайны на востраве знаходзілася 10 тысяч турэцкіх ваеннапалонных, захопленых пры наступленні расійскіх войск ва Усходняй Анатоліі. Большасць з іх загінула. У гады сталінскіх рэпрэсій Бёюк-Зіра з'яўляўся месцам растрэлаў і катаванняў.
Пасля 1991 г. востраў Бёюк-Зіра знаходзіцца ў распараджэнні ваеннага ведамства Азербайджана. На поўдзень ад вострава створаны падводныя ўмацаванні для абароны Баку. У 2011 г. быў прэзентаваны праект стварэння на Бёюк-Зіра турыстычна-забаўляльнай зоны.
Спасылкі Baku guide Zira Island (Nargin) Project (Baku Bay, Azerbaijan)- Zirə Adası layihəsi Остров Беюк Зиря – новая «Жемчужина Азербайджана»
Бёюк Бёюк Бёюк