Праўша, праварукі — чалавек, які найбольш лоўка выкарыстоўвае правую руку ў параўнанні з левай: ён будзе пісаць правай рукой, а таксама выкарыстоўваць яе для асабістых патрэб, кулінарыі і гэтак далей. Згодна з рознымі даследаваннямі, ад 85 % да 90 %Psychology for A-level, second edition, p. 309 насельніцтва з’яўляюцца праўшамі, у той час як астатнія — ляўшамі. Вельмі нязначны працэнт насельніцтва можа выкарыстоўваць абедзве рукі; чалавек з такой здольнасцю з’яўляецца амбідэкстрам.
Чаму праўшы складаюць большасць? Не існуе агульнапрызнанай тэорыі, якая тлумачыць, чаму праварукасць з’яўляецца больш распаўсюджанай. Нейралагічна, маторнымі навыкамі правага боку цела кіруе левае паўшар’е мозга, такім чынам даследчыкі мяркуюць, што тлумачэнне можа быць знойдзена ў адрозненнях паміж двума паўшар’ямі мозга. Напрыклад, нядаўнія даследаванні высветлілі, што праўшы выкарыстоўваюць правы бок мозга, каб сканцэнтравацца на ўсім вобразе, а левы — каб сканцэнтравацца на дэталях у межах вобраза. Гэта назіраемае адрозненне, як і шмат якія іншыя, з’яўляецца адзнакай праварукасці, але ясна не тлумачыць прычыну яе ўзнікнення.
Вядучая нага Быць «праўшой» не заўсёды значыць, што вядучая нага знаходзіцца таксама на правым баку. Напрыклад, гуляючы ў футбол, шмат хто з людзей аддае перавагу выкарыстанню левай нагі замест правай, нягледзячы на тое, што яны з’яўляюцца праварукіміToddler Today website .
Гл. таксама Ляўша Пераважная рука Амбідэкстрыя Хіральнасць (хімія) Хіральнасць (фізіка) Тэорыя Гешвінда — Галабурда Сіндром Гешвінда Сіметрыя (біялогія) Міжпаўшарная асіметрыя
Крыніцы
Катэгорыя:Псіхафізіялогія Катэгорыя:Асіметрыя (біялогія)