Аляксандр Антонавіч Саладуха (18 студзеня 1959, Каменка, Сергіева-Пасадскі раён, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР) — савецкі, беларускі і расійскі спявак, выканаўца папулярнага рэпертуара. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2018).
Біяграфія У 1982 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. Працаваў лекарам, удзельнічаў у мастацкай самадзейнасці.
Пазней — саліст эстраднага аркестра ДК Белсавпрофа.
З 1987 года — саліст Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі.
1989 год — пачата праца салістам тэатра песні Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча.
1991 год — пачатак сольнай кар’еры, выступ з гуртам «Карусель». Песні: на рускай і беларускай мовах, стылістыка: шлягерная песня. Бярэ ўдзел у тэле- і радыёперадачах, выступае з канцэртамі ў краінах СНД.
У 1995 годзе прыехаў у Расію. Выйшаў альбом «Здравствуй, чужая милая». На аднайменны хіт, які з’яўляецца рэмейкам быў зняты кліп, што патрапіў у праграму «Добрай раніцы, краіна!». Але неўзабаве Саладуха вярнуўся ў Мінск«Зубастае» інтэрв’ю ў праграме «Да нас прыехаў…».
У канцы 1990-х спявак ізноў з’явіўся ў Расіі і пачаў супрацоўнічаць з . У кастрычніку 1999 года быў зняты кліп на песню «Каліна». Ратацыя на расійскіх тэлеканалах, у тым ліку на «Расіі-1» («Добрай раніцы, краіна!»).
3 ліпеня 2000 года выйшаў альбом «Калина, калина», які меў добры попыт у Расіі. Але ўжо 8 ліпеня Саладуха зноў з’ехаў у БеларусьSB.BY — Беларускі хіт. Саладуха. Песні «Калина», «Обнимала, не любила» і «Плыть, плыть, плыть» перайшлі ў рэпертуар .
У 2005 годзе — прэзентацыя альбома «Сотні кіламетраў да кахання» (увайшлі кампазіцыі мінулых гадоў і новыя песні). Песня «Вінаград» патрапіла ў ратацыю «».
20 верасня 2007 года у Віцебскім летнім амфітэатры адбыўся сольны канцэрт (соты канцэрт у рамках тура па гарадах Беларусі ў падтрымку альбома ў 2007 году) Аляксандра Саладухи «Сотни километров до любви», прысвечаны 20-гадоваму юбілею канцэртнай дзейнасці артыста.Відэасэрвіс Belarus-Live!
У 2009 годзе на ўрачыстай цырымоніі, арганізаванай мэрам Вітаўтасам Грубляўскасэм, узнагароджаны званнем ганаровага жыхара горада Клайпеда.
У 2010 годзе выйшаў альбом «Ты для меня сбылась» з кліпам на загалоўную кампазіцыю.
У 2011 годзе выйшаў фільм пра Аляксандра Саладуху «Дочкі маёй вочы». У кадры фільма патрапіў , які таксама супрацоўнічаў з Саладухай як аўтар (песні «Табе, каханая»)Аляксандр Саладуха здымае трэці фільм пра сябе.. У тым жа годзе Саладуха зноў прыехаў у Расію і запісаў альбом. 11 лістапада ён быў выпушчаны.
Альбом быў сустрэты змяшанай рэцэнзіяй Іллі Маліноўскага, які адзначыў, што хітоў накшталт «Чужой мілай» і «Вінаграда» на дыску няма. Матэрыял занадта падобны на песні з папярэдніх альбомаў. Станоўча ахарактарызаваў музыку (акрамя песні Міхайлава) і аранжоўкі: «Настолькі непрадказальныя музычныя хады мог напісаць толькі адзін з самых знакамітых кампазітараў краіны» (беларускі кампазітар Алег Елісеенкаў). Крытыцы падвергліся тэксты песень. Паводле меркавання Маліноўскага, яны самыя тыповыя, але шчырае і нават наіўнае выкананне Саладухі уносіць у іх вызначаны сэнс. Вельмі негатыўна журналіст адгукнуўся пра тэкст песні «Памяці У. Мулявіна». Тое, што гэты тэкст быў паказаны як народны, паводле меркавання Маліноўскага, азначае, што аўтар проста «схаваўся» «з-за сораму» за сваю бясталентнасцьАляксандр Саладуха — «Берагі».
Аляксандр Саладуха працуе над новым альбомам, выпуск якога быў запланаваны на 2014 год. Працоўная назва — «Я кахаю жанчын і дзяцей». Загалоўная кампазіцыя ўжо ў 2012 годзе патрапіла на «Рускае Радыё»Аляксандр Саладуха за адзін канцэрт зарабіў 30 тысяч еўра .
У 2014 годзе Аляксандр Саладуха даў сольны канцэрт на «Мінск-Арэне», самай вялікай пляцоўцы ў Беларусі.
У жніўні 2022 года спявак прэзентаваў новы хіт «За агронома», прысвечаны працаўнікам аграпрамысловага комплексу. Песню высока ацаніў міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Ігар Брыло, назваўшы яе гімнам уборачнай кампаніі.http://www.ctv.by/novosti-minska-i-minskoy-oblasti/brylo-o-kompozicii-soloduhi-za-agronoma-eta-zamechatelnaya-pesnya
Найбольш вядомыя песні «Здравствуй, чужая милая» ( Эдуарда Ханка, Л. Татаранка) «Калина» ( А. Марозава, А. Папярэчнага) «Виноград» ( М. Алейнікава, ) «Неровный брак» ( Алега Елісеенкава, Н. Трэцьякава) «Карусель» ( Ю Курчонак) «Цукар» ( М. Алейнікова, В. Чадзюка)
Фестывалі Рэспубліканскі фестываль папулярнай музыкі «Наваполацк» (1987) Міжнародны фэст мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2009)XVIII Міжнародны фэст мастацтваў «Славянскі кірмаш у Віцебску» Ўдзельнікі: Саладуха (Беларусь)
Узнагароды лаўрэат «Песні года Украіны 2004» (з песняй «Здравствуй, чужая милая»), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2018). юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі» (2022)https://www.sb.by/articles/aleksandru-solodukhe-vruchili-yubileynuyu-medal-minselkhozproda-za-khit-za-agronoma.html.
Дыскаграфія Здравствуй, чужая милаяАлександр Солодуха — Медиа библиотека («Vigma», 1996, перавыд. «Класік-компані», Расія, 2003): Посвящение женщине («Маналіт», Расія, 1997): Калина, калина… («Sony Music Entertainment», USA, 2000): Одинокий («TON-Records», 2002): «Лучшие песни» («Vigma», 2003) «Сотни километров до любви» («Vigma», 2005) «Любить тебя, родная» (2006) «Ты для меня сбылась» (2010) «Берега» («Vigma», «Квадра-Дыск», 2011). «Верное сердце» («Vigma», 2014) «Мы будем вместе» (2017)Александр Солодуха выпустил новый альбом «Мы будем вместе» «Новое и лучшее» (2019) «Молодые пацаны» (2020)https://open.spotify.com/album/4qvrMc6drcCTMzYJyCzMZM
Галерэя
Літаратура
Спасылкі
Жарты пра Аляксандра Солодуху Выступ Аляксандра ў Салігорску
Катэгорыя:Музыканты Беларусі