Аса́ма (па-японску: 浅間山) — стратавулкан у Японіі на востраве Хонсю, на мяжы прэфектур Гунма і Нагана.
Асама з’яўляецца найвышэйшым актыўным вулканам краіны, апошняе вывяржэнне якога адбылося 1 верасня 2004 года. Асама ўздымаецца на 2560 метры над узроўнем мора, шырыня кратара вулкана складае 1,2 кіламетра. Складзены пераважна андэзітамі.
На заходнім схіле вулкана размешчана назіральная станцыя Такійскага ўніверсітэта.
Крыніцы
Літаратура Асама // Асама // Вялікая Савецкая Энцыклапедыя
Спасылкі Global Volcanism Program
Катэгорыя:Вулканы Японіі Катэгорыя:Актыўныя вулканы