Пранас Давідайціс (, , в. Рункей, Сувалкская губерня, Царства Польскае, Расійская імперыя (цяпер — , Літва) — , , СССР) — літоўскі палітык і навуковец, прэм'ер-міністр Літвы з 12 сакавіка па 12 красавіка 1919 года.

Біяграфія Скончыў гімназію ў Марыямпале і юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, дзе ў 1912 годзе абараніў дысертацыю. Вярнуўшыся на радзіму, рэдагаваў па чарзе часопісы «Viltis» (Надзея) і «Saulės» (Сонца), дзе супрацоўнічаў з Антанасам Смятонам. З 1916 года выкладае ў ковенскай гімназіі, дырэктарам якой стаў пазней. У 1918 годзе выбраны ад хрысціянска-дэмакратычнай партыі ў Літоўскую Тарыбу, разам з астатнімі членамі якой падпісаў 16 лютага таго ж года Акт аб незалежнасці Літвы. У наступным годзе на працягу месяца ўзначальваў урад краіны пасля адстаўкі Мікаласа Сляжавічуса.

Затым вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасці — спачатку ў гімназіі і на вышэйшых курсах у Каўнасе, а з 1922 года стаў прафесарам філасофіі гісторыі зноў заснаванага Універсітэта Вітаўтаса Вялікага. З 1931 года — намеснік старшыні рэдакцыйнай калегіі «Літоўскай энцыклапедыі». Пасля ўваходжання Літвы ў склад СССР спачатку звольнены, а затым арыштаваны. Забіты ў турме.

Спасылкі Кароткая біяграфія

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Літвы Катэгорыя:Філосафы Літвы Катэгорыя:Забітыя палітыкі Катэгорыя:Памерлі ў месцах пазбаўлення волі