Студэнцкая вёска — комплекс з васьмі інтэрнатаў у горадзе Менску ў раёне праспекта Дзяржынскага — вул. Сямашка — р. Лошыца — праспекта Любімава, а таксама інфраструктура на гэтай тэрыторыі. Комплекс пабудаваны ў мэтах стварэння належных жыллёвых умоў для студэнтаў, якія прыбываюць на вучобу ў г. Мінск.Указ Президента Республики Беларусь от 09.09.2009 N 447"О некоторых вопросах строительства общежитий для студентов" Мяркуецца, што ў Студэнцкай вёсцы будзе пражываць каля 11 тысяч студэнтаў, у тым ліку замежных.

Комплекс запраектаваны ў 2007—2009 гадах (архітэктары-горадабудаўнікі — брыгада Г. Я. Перлінай, аўтары асобных будынкаў — архітэктары І. М. Гаўрыленка, І. А. Скарабагатая, Я. С. Урбан і інш.). Будаўніцтва ўсяго комплексу завершана ў 2010—2011 гадах, а будаўніцтва вышыннага інтэрната для аспірантаў у 2019 годзе. Аб’ект узнагароджаны Гран-пры конкурсу на лепшы праект і пабудову 2019 годаМИНСК ПРОЕКТ СТАБИЛЬНОСТЬ ТРАДИЦИИ 75 КАЧЕСТВО. Минск. 2020.

Падчас правядзення Чэмпіяната света па хакеі 2014 года ў Студэнцкай вёсцы месцілася «зона гасціннасці».

Структура комплексу

Інтэрнаты ў Студэнцкай весцы замацаваны за наступнымі вучэбнымі ўстановамі:В минскую «Студенческую деревню» заселяются… Беларускі дзяржаўны універсітэт Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт Міжнародны дзяржаўны экалагічны універсітэт імя А. Д. Сахарава

Інфраструктура

Грамадская інфраструктура

У жылым раёне Акрамя таго працуе хакейны комплекс з двума каткамі і трыбунай (500 месцаў), спарткомплекс з міні-аквапаркам, гандлёвы цэнтр «Алмі», паліклініка, бібліятэка, гасцініца і дзіцячы садок.

Транспарт

Па праспектах Дзяржынскага і Любімава праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты, якія абслугоўваюць дыспетчарскія станцыі Малінаўка-4 і Паўднёвы-Захад. 7 лістапада 2012 адбылося адкрыццё станцыі метро Пятроўшчына, якая знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад комплексу.

Гл. таксама Станцыя метро Пятроўшчына, праспект Дзяржынскага.

Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск) М Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Галіны Перлінай Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ірыны Гаўрыленкі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ірыны Скарабагатай Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Яўгена Урбана