Ілья́ Міха́йлавіч Глазкоў (, г. Генічэск, — ) — дзяржаўны дзеяч БССР, (1974).
Біяграфія Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Прайшоў шлях ад радавога байца да камісара партызанскага атрада «Чырвонагвардзейскі» брыгады імя У. І. Леніна Шчучынскага партызанскага злучэнняІлья Міхайлавіч Глазкоў.
З 1944 года на камсамольскай, гаспадарчай і партыйнай працы. З 1951 года загадчык аддзелам Фрунзенскага, з 1953 сакратар Ленінскага РК КПБ горада Мінска. Скончыў БПІ ў 1954 годзе. З 1955 сакратар парткома, намеснік галоўнага канструктара Мінскага аўтазавода.
З 1961 года начальнік аддзела, галоўны канструктар СКБ, начальнік КБ, з 1971 года генеральны дырэктар навукова-вытворчага аб’яднання «Планар» у Мінску. З 1974 года намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. У 1982—1994 гадах у Мінскім радыётэхнічным інстытуце, прафесар кафедры сучасных электронных тэхналогій.
Член ЦК КПБ з 1976. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1975—1984).
Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў Удастоены звання ганаровага грамадзяніна гарадоў Шчучына (1977) і Дзятлава (1989) за актыўны ўдзел у партызанскім руху і Мастоўскага раёна. Дзяржаўная прэмія СССР (1973).
Памяць Помнік на магіле на Усходніх могілках у МінскуПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 апреля 1998 г. № 630 «Об увековечении памяти государственного деятеля Республики Беларусь Глазкова И. М.» .
Літаратура
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы БССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Шчучына Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Дзятлава Катэгорыя:Нарадзіліся ў Херсонскай вобласці Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мастоўскага раёна