Франці́шак Бенеды́кт Казімі́равіч Багушэ́віч (, ; , фальварак Свіраны, Віленскі павет, Літоўска-Віленская губерня — , фальварак Кушляны, Ашмянскі павет, Віленская губерня) — беларускі грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, яе класік.

Літаратурная творчасць і грамадская дзейнасць Францішка Багушэвіча стала падмуркам ідэалогіі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку Найбольш вядомы беларускамоўнымі паэтычнымі зборнікамі «Дудка беларуская», «Смык беларускі» і прадмовамі да іх. Пісаў і друкаваўся толькі лацінкай. Ствараў вершы таксама па-польску, на польскай мове ўся публіцыстычная спадчына.

Імя і псеўданімы Карыстаўся псеўданімамі: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава (тагачаснай лацінкай: Maciej Buraczok, Szymon Reŭka z pad Barysowa), у польскамоўнай публіцыстыцы выкарыстоўваў псеўданімы: Huszicz, Ten, Tamten, Demos і інш. Сваім іменем у беларускіх вершах падпісваўся лацінкай як Franciś Bohuszewicz. У беларускіх перавыданнях і публікацыях першай паловы XX стагоддзя сустракаюцца беларусізаваныя формы імя: Франціш Багушэвіч, Пранціш Багушэвіч (тагачаснай лацінкай: Franciš Bahušewič, Pranciš Bahušewič, пазней таксама Bahuševič).

Паходжанне thumb|left|Дом-музей у Кушлянах Францішак Багушэвіч нарадзіўся ў фальварку Свіраны, каля Вільні (цяпер Віленскі раён Літвы) у сям’і выхадцаў з дробнай шляхты Казіміра і Канстанцыі (у дзявоцтве — Галаўня) Багушэвічаў. Доўгі час лічылася, што двор гэты арандаваўся бацькам паэта. Але Свіраны належалі Галаўням, з роду якіх паходзіла маці, Канстанцыя. Яна і паехала да сваіх бацькоў і дзядоў перад нараджэннем сына (першым быў сын Уладзіслаў-Антон, старэйшы за Францішка на чатыры гады). Быў ахрышчаны ў касцёле ў суседнім мястэчку Рукойні.

У перыяд паміж 1841 і 1846 гадамі сям’я перабралася ў спадчынны маёнтак Кушляны Ашмянскага павета, які належаў Багушэвічам з сярэдзіны XVIII ст. Паводле купчай, запісанай у актавыя гродскія кнігі Ашмян 13 сакавіка 1749 года, продак паэта Антон Багушэвіч за 450 польскіх злотых «набыў маёнтак Кушляны або Мігуцяны» з сялянамі ад Кунцэвічаў.

Перш чым прапісацца на Ашмяншчыне, род Багушэвічаў на пачатку XVIII ст. абжываўся ў Полацкім ваяводстве. Паводле архіўных матэрыялаў, 7 чэрвеня 1729 года Міхал Савіцкі падпісаў дарчую, згодна з якой маёнтак Шкірлава або Бароўшчына з вёскамі Хвашчаны і Мышкавічы (разам з сялянамі) у Полацкім ваяводстве падараваў швагру свайму Юрыю Аўгусцінаву Багушэвічу і яго сыну Казіміру, а іншых яго сыноў Антона і Франца Багушэвіча «грашыма адарыў».

Продкі Францішка Багушэвіча перабіваліся не толькі з зямельнага арандатарства, але служылі і ў войску (прадзед Казімір у 1783 годзе атрымаў чын ротмістра Ашмянскага павета, Аляксандр стаў ротмістрам Літоўскай кавалерыі). Бацька ж паэта жыў выключна з зямлі і паводле «ўводнага акта» ад 1 ліпеня 1837 года стаў валодаць маёнткам Кушляны з 34 сялянскімі душамі.

Сваякі паэта яшчэ ў канцы XVIII ст. (паводле рэвізіі 1795) былі запісаны шляхтай Віленскай губерні, а ў 1830 і 1845 іх шляхецкія прывілеі пацвердзіў сенат геральдыі. Уладзіслаў-Антон (нар. 1835), Франц-Бенядзікт (нар. 1840), Валяр’ян-Язэп (нар. 1841) і Апалінар (нар. 1846), сыны Казіміра і Канстанцыі Багушэвічаў былі запісаны ў першую кнігу мясцовай геральдыі.

Біяграфія

Дзіцячыя гады пісьменніка прайшлі ў асяроддзі блізкім да сялянскага.

Пачатковую адукацыю Францішак Багушэвіч атрымаў у Віленскай гімназіі, якую скончыў 26 ліпеня 1861 года. Пасябраваў з Цітусам Далеўскім, Юллянам Чарноўскім, Вінцэнтам Віткоўскім, Канстанты Далеўскім, Зыгмунтам Мінейкам, якія сталі пазней актыўнымі ўдзельнікамі паўстання 1863—1864 гадоў і аказалі ўплыў на станаўленне светапогляду Багушэвіча. У часе навучання асаблівую цікавасць выказваў да славянскіх моў, матэматыкі і заканадаўства. Яшчэ гімназістам Багушэвіч не застаўся абыякавым да гісторыі і культуры краю, усталяваў сувязі з музеем старажытнасцей у Вільні, перадаўшы туды ў 1865 годзе некалькі прадметаў краязнаўча-археалагічнага характаруУ спісе вучняў Віленскай гімназіі, няздольных уносіць устаноўленую за навучанне плату, прозвішча Францішка сустракаецца побач з імем яго малодшага брата Валяр’яна. У пастанове педагагічнай рады ад 17 чэрвеня 1861 года яго імя названа ў ліку чатырох лепшых выпускнікоў навучальнай установы. Паводле: .

У тым жа годзе паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт, аднак праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляванняхНа знак пратэсту супраць новых універсітэцкіх правілаў, якія абмяжоўвалі правы навучэнцаў, студэнты, вярнуўшыся з летніх вакацый, адмовіліся прымаць матрыкулы (заліковыя кніжкі). Барацьба скончылася крывавай сутычкай на ўніверсітэцкім ганку 24 кастрычніка. 14 лістапада Багушэвіч скіраваў новую заяву на імя рэктара з просьбай звольніць яго з універсітэта з прычыны цяжкай хваробы і неспрыяльнага клімату.. Вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у вёсцы ДоцішкіГарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 — Мн., 2015. С. 561., Лідскага павета (цяпер — Воранаўскі раён) у школцы, адкрытай уладальнікам маёнтка Аляксандрам Звяровічам. Уступіў у мясцовае рэвалюцыйнае таварыства «пянтковічаў».

Актыўны ўдзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, быў паранены ў баі ў Аўгустоўскіх лясах. Яго бацька, сястра і брат Апалінар дапамагалі рэвалюцыянерам. Ратуючыся ад рэпрэсій, вымушаны быў хавацца, а потым пераехаў на Украіну. 7 мая 1865 года ён падаў заяву з просьбай аб навучанні ў . Яго прашэнне аб вызваленні ад аплаты за навучанне не была задаволена «з прычыны адсутнасці вакансій». Нежын быў абраны Багушэвічам невыпадкова: у час яго вучобы тут працаваў старшым лектарам сваяк па маці Аляксандр Галаўня. Новаспечаны ліцэіст імкнуўся зарабляць на жыццё рэпетытарствам.

Вучоба скончылася 26 ліпеня 1868 года. А 17 жніўня, калі Багушэвічу выпісвалі атэстат, ён ужо быў на службе ў Чарнігаве, адкуль у 1869 годзе перавёўся ў Кралявецкі павет (цяпер Сумская вобласць) судовым следчым. Праз два гады (за гэты час ён папрацаваў у Старадубскім павеце) зноў быў у Чарнігаве, але не затрымаўся надоўга, яшчэ раз змяніўшы месца працы: 21 ліпеня 1871 года загадам Міністэрства юстыцыі ён быў прызначаны судовым следчым у Гразявецкі павет Валагодскай губерні. Праз год ён вяртаецца на Украіну, каб сем месяцаў папрацаваць старшым следчым Барзнянскага павета і перайсці на службу ў Канатоп.

У 1883 годзе каранацыя новага імператара Аляксандра III суправаджалася шырокай амністыяй: тысячы паўстанцаў, у тым ліку Багушэвіч, вярнуліся на радзіму. 2 лютага 1884 года ён падаў прашэнне ў Нежынскі акруговы суд з просьбай звольніць са службы — фактычна, пайсці ў адстаўку. На той час ён быў уладальнікам ордэна Святога Станіслава 3-й ступені, калежскім саветнікам. Меў падарванае здароўе, не нажыў капіталу і пад старасць спрабаваў зарабляць прыватнай адвакацкай практыкай. 25 сакавіка Францішак Багушэвіч вяртаецца ў горад сваёй маладосці — Вільню. Цяпер ужо не адзін, а з жонкай Габрыэляй з дому Шклёнікаў, мінчанкай, з якой узяў шлюб у 1874 годзе, меў дачку Канстанцыю (Туньку) і сына Тамаша Вільгельма.

Працаваў у судовай палаце. Асноўнымі кліентамі яго былі сяляне і гарадская бедната. Пісаў артыкулы ў часопіс «» («Край») па-польску. Менавіта ў віленскі перыяд разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная дзейнасць.

Пасля смерці варшаўскага сваяка Тадэвуша ў 1896 годзе, Багушэвіч атрымаў добрую спадчыну. Паэт здолеў разлічыцца з пазыкамі, адбудаваць нанова занядбаную бацькоўскую сядзібу ў Кушлянах. 20 мая 1898 года Францішак Багушэвіч напісаў заяву на фактычнае вызваленне ад абавязкаў прысяжнага паверанага пры Віленскім акруговым судзе. Ён кінуў службу ў царскім судзе, дзе наспеў востры канфлікт з некаторымі калегамі і начальствам, каб аддацца творчай працы.

Пасля звальнення жыў у Кушлянах (цяпер Смаргонскі раён), дзе і памёр. Пахаваны ў вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна.

Творчасць thumb||Аўтограф верша Багушэвіча «Маліся, бабулька, да Бога»

Вытокі творчасці Францішка Багушэвіча ў грамадскім жыцці Беларусі, цесна звязаны з фальклорам, а таксама з лепшымі эстэтычнымі традыцыямі славянскай паэзіі.Александровіч С. Багушэвіч // БЭ. Т. 2. С. 211

Першымі вядомымі паэтычнымі спробамі Францішка Багушэвіча лічаць знойдзеныя ў Львове вершы на польскай мове: «Новы 1886 год», «Прывід надзеі», «Хто гэта?» («Nowy rok 1886», «Widmo nadziei», «Kto to?»), напісаныя ў 1885—1886 гадах. Верш «Nowy rok 1886» — узор альбомнай лірыкі сярэдняга гатунку; верш «Kto to?» ёсць палітычнай сатырай на аднаго з тагачасных дзяржаўных дзеячаў — магчыма Бісмарка. І толькі «Widmo nadziei» вылучаецца сваім настроем і ўзлётам духу, як філасофская спроба асэнсаваць высокія паняцці чалавечага быцця. У архіве Яна Карловіча захаваўся аўтограф байкі Францішка Багушэвіча на беларускай мове «Воўк, ягня, авечка» (паводле зместу, 1886). Відаць, польскамоўныя спробы паэта не на шмат апярэджвалі беларускамоўныяЯнушкевіч Я. Францішак Багушэвіч… С. 380.

Першае вядомае публічнае выступленне Багушэвіча-літаратара адбылося 4 красавіка 1885 года на старонках польскага часопіса «Край» («Kraj»), што выдаваўся ў Санкт-Пецярбургу. Віленскі карэспандэнт пісаў пра эканамічны крызіс, гаспадарчае жыццё і судовую практыку ў Паўночна-Заходніх губернях (цяперашняя тэрыторыя Беларусі, Літвы і Украіны). За сем гадоў (1885—1891) «Край» змясціў звыш паўсотні артыкулаў і нататак, якія дасылаў Францішак Багушэвіч, падпісваючы іх рознымі псеўданімамі: Huszicz (утворана ад скарачэння прозвішча), Ten, Tamten, Demos і інш. Яго віленскія допісы саркастычныя і балюча-праўдзівыя, статыстычна-інфармацыйныя і ярка публіцыстычныя. Выступленні Багушэвіча на старонках «Краю» ў канцы 1880-х гадоў спыніліся і амаль канчаткова перарваліся. Даследчык Язэп Янушкевіч лічыць, што супрацоўніцтва трэба разумець як нежаданне пісьменніка падтрымліваць згодніцкую палітыку, да якой схіляліся польскія ліберальныя дзеячы.Янушкевіч Я. Францішак Багушэвіч… С. 381—382.

Увосень 1891 года ў Кракаве выходзіць першы зборнік паэта «Дудка беларуская» пад псеўданімам Мацей Бурачок, хоць яшчэ ў лісце ад 23 жніўня (4 верасня) 1891 года да Яна Карловіча Багушэвіч называў свой зборнік не як «Дудка беларуская», а «Жалейка»Багушэвіч, Ф. Творы: Вершы, паэма, апавяданні, артыкулы, лісты. — Мінск: Маст.літ., 1991. — С. 218.. Пры жыцці паэта пад псеўданімамі былі надрукаваны вершаваны зборнік «Смык беларускі» (Познань, 1894) і апавяданне «Тралялёначка» (Кракаў, 1892). Кнігі друкаваліся на тэрыторыі Аўстра-Венгрыі (Кракаў) і Прусіі (Познань), бо ў Расійскай імперыі быў забаронены друк па-беларуску лацінкай, таксама гэтыя кнігі паводле зместу не прайшлі б расійскую цэнзуру. На беларускія землі кнігі Багушэвіча траплялі кантрабандай.

Лёс іншых твораў Багушэвіча — зборнікаў «Скрыпачка беларуская» і «Беларускія апавяданні Бурачка» дагэтуль нявысветлены. У некаторых некралогах па аўтару згадвалася, што кніжка паспела выйсці ў свет і нават з партрэтам аўтара, але ніводнага асобніка выдання дагэтуль не выяўлена. Польскі літаратар Люцыян Узембла ў адным са сваіх артыкулаў напісаў нават пра змест «Скрыпачкі»: «Складаюць яе выдатныя творы, напісаныя таленавіта: маналогі, байка, сялянская элегія, з’едлівая аповесць»Александровіч С. Пуцявіны роднага слова. Праблемы развіцця беларускай літаратуры і друку другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзя. — Мн. 1971..