Аляксандр Гурулі (; нар. , , Грузінская ССР) — грузінскі футбаліст, паўабаронца французскага клуба «Сен-Амер».
Сын вядомага грузінскага футбаліста і трэнера Гіі Гурулі.
Клубная кар’ера Пачаў займацца футболам у Францыі, дзе на той час выступаў яго бацька. Выступаў за моладзевую каманду «Алімпіка» з Ліёна, пасля гуляў за клубы ніжэйшых французскіх дывізіёнаў.
У верасні 2008 года стаў іграком украінскіх «Карпатаў», дзе гуляў на працягу чатырох сезонаў. У лютым 2012 года адправіўся ў арэнду ў грузінскую «Дзілу», дзе правёў увесь 2012 год. Пасля вяртання з арэнды ў лютым 2013 года кантракт з «Карпатамі» быў разарваны.
У выніку Аляксандр пачаў 2013 год у Грузіі, у клубе «Дынама» з Батумі, дзе трэнерам быў яго бацька. Улетку 2013 года перайшоў у «Зестафоні».
У лютым 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»Футбол. Александр Гурули подписал контракт с солигорским "Шахтером". У салігорскім клубе стаў асноўным левым паўабаронцам, хоць значную частку першай паловы сезону 2014 прапусціў з-за траўмы. У студзені 2015 года пакінуў «Шахцёр»Футбол. Алексей Тупчий и Александр Гурули покидают солигорский "Шахтер".
У сакавіку 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком клуба «Самтрэдыя»Гурули перешел в «Самтредиа». У верасні 2015 года перайшоў у азербайджанскі АЗАЛАзербайджанский АЗАЛ подписал украинца и бывшего легионера «Карпат» . Улетку 2016 года вярнуўся ў Грузію, стаўшы іграком «Шукуры».
У пачатку 2018 года зноў адправіўся ў Францыі, стаўшы іграком аматарскага клуба «Алімпік» Гранд-Сент з пятага дывізіёна, а летам таго ж года перабраўся ў «Сен-Амер».
Міжнародная кар’ера Выступаў за нацыянальную зборную Грузіі.
Дасягненні Уладальнік Кубка Грузіі: 2012 Уладальнік Кубка Беларусі: 2014 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2014
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Грузіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Грузіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сен-Амер Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Гранд-Сент Катэгорыя:Ігракі ФК Шукура Кабулеці Катэгорыя:Ігракі ФК АЗАЛ Катэгорыя:Ігракі ФК Самтрэдыя Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Зестафоні Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Батумі Катэгорыя:Ігракі ФК Дзіла Горы Катэгорыя:Ігракі ФК Карпаты Львоў