Міністэ́рства жыллё́ва-камуна́льнай гаспада́ркі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінжылкамга́с Белару́сі) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які каардынуе рэалізацыю палітыкі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцыМіністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Асноўныя задачы Фарміраванне і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы і каардынацыя дзейнасці ў гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду; Ажыццяўленне мер па рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне абыходжання з камунальнымі адходамі; Ажыццяўленне адзінай дзяржаўнай палітыкі па ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і прадастаўленні грамадзянам жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду; Ажыццяўленне дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў частцы кіравання дзяржаўным жыллёвым фондам, выкарыстання і забеспячэння захаванасці дзяржаўнага і прыватнага жыллёвых фондаў, у тым ліку з дапамогай арганізацыі і правядзення капітальнага рамонту і цеплавой мадэрнізацыі дзяржаўнага і прыватнага жыллёвых фондаў; Забеспячэнне развіцця канкурэнтных (рыначных) адносін у галіне эксплуатацыі жыллёвага фонду; Правядзенне адзінай навукова-тэхнічнай палітыкі па развіцці і функцыянаванні аб'ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паслуг у галіне пахавальнай справы, а таксама па пытаннях эксплуатацыі, утрымання і рамонту вуліц населеных пунктаў; Своечасовае, поўнае і якаснае прадастаўленне спажыўцам комплексу жыллёва-камунальных паслуг.

Структура цэнтральнага апарата міністэрства

Упраўленне эканомікі Упраўленне камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Упраўленне жыллёвай гаспадаркі Аддзел юрыдычнай працы і кадраў Аддзел па працы са зваротамі грамадзян, СМІ Аддзел метадалогіі бухгалтарскага ўліку

Арганізацыі, падпарадкаваныя Міністэрству ДВА «Белводаканал» РУП «Інстытут «Белжылпраект» УП «Белкамунпраект» Дзяржаўны цэнтр «Жылкам» Рэспубліканскі інфармацыйны цэнтр ЖКГ Дзяржаўная ўстанова «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў»

Крыніцы

ЖКГ Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе