Арцём Васільеў (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», у 2013 годзе пачаў выступаць за дубль клуба.
У чэрвені 2014 года галоўным трэнерам «Мінска» стаў Андрэй Пышнік, які да таго ўзначальваў дубль. Новы трэнер адразу запрасіў Васільева разам з іншымі маладымі ігракамі ў асноўную каманду. 6 чэрвеня 2014 года Арцём дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы з «Белшынай» (3:0). 13 верасня 2014 года забіў свой першы гол за «Мінск», тым самым дапамог сталічнаму клубу на апошніх секундах матча вырваць нічыю з «Белшынай» (1:1).
У снежні 2014 года накіраваўся на прагляд у бельгійскі «Бругэ». Па выніках прагляду зацікавіў трэнераў бельгійскага клуба, але ў лютым 2015 года вярнуўся ў склад «Мінска». У сезоне 2015 выступаў толькі за дубль, у складзе якога забіў 15 галоў і стаў пераможцам турніру дублёраў.
У лютым 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Мінскам». У сезоне 2016 зноў стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, выходзячы на замену; усяго ў чэмпіянаце правёў 9 матчаў і забіў 2 галы, у Кубку Беларусі — 4 матчы і 2 галы. У сезоне 2017 стаў часцей прыцягвацца да асноўнай каманды (у чэмпіянаце 12 матчаў і 1 гол, у Кубку 3 матчы), пры гэтым працягваў гуляць за дубль. У красавіку і маі 2017 года не гуляў з-за траўмы. У сезоне 2018 трывала з’яўляўся ў асноўнай камандзе, у асноўным выходзячы на замену. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск».
У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова, і ў сакавіку 2019 года вярнуўся ў «Мінск». У сезоне 2019 стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе, аднак з ліпеня не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам. У сезоне 2020 зноў стаў звычайна выхадзіць на замену. У верасні 2020 года разарваў кантракт з «Мінскам» і стаў іграком «Гарадзеі», аднак згуляў за каманду толькі ў адным кубкавым матчы і адным матчы за дубль.
У студзені 2021 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі», але не падышоў і неўзабаве далучыўся да сталічнага «Энергетыка-БДУ», з якім у лютым падпісаў кантракт. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2021 года пакінуў «Энергетык-БДУ» і неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала». Спачатку гуляў у стартавым складзе, пазней стаў пераважна выхадзіць на замену. Разам з «Арсеналам» атрымаў перамогу ў Першай лізе. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў дзяржынскі клуб.
У лютым 2022 года стаў іграком рагачоўскага «Макслайна». Спачатку гуляў у стартавым складзе, са жніўня страціў месца на полі з-за траўм. У кастрычніку 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб.
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі.
17 студзеня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Кыргызстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, выйшаўшы на замену ў другім тайме.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль Мінск 21 2 2014 Д1 Мінск 6 1 2015 дубль Мінск 24 15 2016 Д1 Мінск 9 2 2017 Д1 Мінск 12 1 2018 Д1 Мінск 19 1 2019 Д1 Мінск 13 4 2020 (1) Д1 Мінск 14 2 2020 (2) дубль Гарадзея 1 0 2021 (1) Д1 Энергетык-БДУ 15 2 2021 (2) Д2 Арсенал 15 0 2022 Д2 Макслайн 12 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн