Бе́лае () — возера ў Невельскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі ў басейне ракі Обаль, прыкладна за 40 км на паўднёвы захад ад Невеля, за 2 км на поўдзень ад вёскі Чорныя Стайкі.
Плошча паверхні возера 1Фонд водоёмов Псковской области км². Даўжыня возера каля 1,72 км. Найбольшая глыбіня 6 м, сярэдняя каля 3 м. Плошча вадазбору 6,7 км². Катлавіна Белага выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Літараль выслана пяском і заіленым пяском з камянямі і галькай. У цэнтральнай частцы на дне возера заілены пясок, іл і каменне. Возера праточнае. У паўночна-ўсходняй частцы выцякае пратока ў возера Чорнае. У Белае ўпадаюць пратокі з азёр Воўчына (на паўднёвым захадзе) і Звярынае (на паўднёвым усходзе)Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. .
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, гусцяра, мянтуз, лінь і іншыя віды рыб. Жыве рак шыракапальцы.
Літаратура
Спасылкі Фонд водоёмов Псковской области
Катэгорыя:Азёры Пскоўскай вобласці