ALH84001 (Allan Hills 84001Meteoritical Bulletin Database: Allan Hills 84001 ) — метэарыт, знойдзены 27 снежня 1984 года ў гарах у Антарктыдзе. Згодна з меркаваннем даследчыкаў, з’яўляецца адным з 34 марсіянскіх метэарытаў, знойдзеных на Зямлі. Маса метэарыта — 1,93 кг. У 1996 годзе набыў сусветную вядомасць пасля паведамлення навукоўцаў НАСА аб выяўленні ў матэрыяле метэарыта скамянелых мікраскапічных структур, якія нагадваюць скамянелыя бактэрыіНовая «жизнь на Марсе» gazeta.ru.

Паходжанне метэарыта Згодна з тэорыяй, камень адкалоўся ад паверхні Марса ў выніку сутыкнення планеты з буйным касмічным целам каля 4 міліярдаў гадоў таму, пасля чаго заставаўся на планеце. каля 15 млн гадоў таму ў выніку новага катаклізму апынуўся ў космасе, і толькі 13 тысяч гадоў таму апынуўся ў полі прыцягнення Зямлі і упаў на яе. Гэтыя дадзеныя ўсталяваныя ў выніку прымянення навуковых метадаў датавання, такіх як: датаванне па самарыю і неодыму, датаванне па стронцыю, калій-аргонаваня радыёметрыя, радыёвугляродны аналіз.

Вучоныя выказалі гіпотэзу аб тым, што паходжанне метэарыта ALH84001 на Марсе мела месца ў той час, калі планета мела на сваёй паверхні вадкую вадуКосмос-журнал: Вода на Марсе. Іншыя марсіянскія метэарыты не ў такой ступені цікавыя для даследчыкаў, таму што іх паходжанне адносіцца да часу пасля эпохі так званага «мокрага» Марса.

Магчымыя біягенныя асаблівасці

6 жніўня 1996 года вучоныя НАСА абвясцілі аб тым, што метэарыт можа ўтрымліваць доказы слядоў жыцця на Марсе. Артыкул, апублікаваны ў часопісе Science за аўтарствам астрабіёлага , выклікала вялікі рэзананс.

Падчас сканавання структур метэарыта растравым электронным мікраскопам былі выяўленыя скамянеласці, якія нагадалі вучоным «сляды» зямных арганізмаў — так званых . Даследчыкі сцвярджалі, што менавіта такія спецыфічныя скамянеласці пакідаюць бактэрыі на Зямлі, пагэтаму знаходка ідэнтычных скамянеласцяў у метэарыце гаворыць на карысць існавання бактэрый на яго роднай планеце. Разам з тым, структуры, знойдзеныя на ALH84001, складаюць 20-100 нанаметраў у дыяметры, што набліжаецца да тэарэтычных нанабактэрыяў, але ў некалькі разоў меней усялякай вядомай вучоным клетачнай формы жыцця. Да таго ж застаецца няпэўным, ці сведчыць гэта аб тым, што на Марсе было ці ёсць жыццё, ці верагодныя жывыя арганізмы папалі на метэарыт ужо на Зямлі пасля яго падзення.

З нагоды адкрыцця метэарыта па тэлебачанню выступіў прэзідэнт ЗША Біл Клінтан.

Спасылкі Апісанне метэарыта на сайце НАСА Царев И. Тайна метеорита ALH-84001

Катэгорыя:Ахандрыты Катэгорыя:Метэарыты, знойдзеныя ў Антарктыдзе Катэгорыя:Марсіянскія метэарыты Катэгорыя:Астрабіялогія Катэгорыя:Пошук пазаземнага жыцця