Анатоль Пятровіч Жураўлёў (, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі мастак-жывапісец.
Біяграфія
Скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут, дзе вучыўся на вядомым мастацка-графічным факультэте. Удзельнік выстаў з 1988 года. Член Саюза мастакоў Беларусі з 1997 года. Уваходзіць у суполку мастакоў «Аршыца». З'яўляецца аўтарам ідэі і першым куратарам доўгатэрміновага міжнароднага арт-праекту «Калегіум», арганізаванага у 2009 годзе ў адкрытых пасля рэстаўрацыі залах старажытнага Аршанскага калегіума езуітаў.
Удзельнік міжнароднага пленэру жывапісу ў г. Перник, Балгарыя. Удзельнічае у міжнародных мастацкіх форумах у Расіі, Беларусі, Германіі, ЗША.
Творы мастака знаходзяцца ў фондавых сходах Установы культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны» і экспазіцыі Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыка, у Мастацкай галерэі Полацка, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Карціннай галерэі Вязьмы, а гэтак жа ў прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой.
Удзел у выстаўках з 2008 па 2013 гады:
2008 — персанальная выстаўка «Сусвет Жураўля» ў Цэнтры сучаснага мастацтва, Віцебск 2008 — I Рэспубліканская біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Мінск 2009 — персанальная выстаўка ў Мастацкай галерэі Полацка 2009 — «Беларускае аддзяленне 53 Венецыянскай біенале жывапісу», Мінск 2010 — «Тэрыторыя абстракцыі» ў Галерэі «Нагорная», Масква 2010 — Персанальная выстаўка «Сусвет Жураўля» ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыка 2010 — Выстаўка па выніках Міжнароднага пленэру «Art-ego», Полацк 2010 — Выстаўка «Абстрактны свет — Рэальны свет» у Дзяржаўным дарвінаўскай музеі, Масква 2010 — Персанальныя выстаўкі ў г. Бад Рейхбург, г. Локкум (Германія) 2012 — выстаўка «Усход-Захад. Час падарожжаў» ў Цэнтральным Доме мастака, Масква 2012 — I Беларуская трыенале сучаснага мастацтва, Мінск 2012 — Выстаўка краін СНД «Мастацтва нацый» у Цэнтральным Доме мастака, Масква 2009 — 2013 — Міжнародны штогадовы мастацкі праект «Калегіюм» у Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыка, Орша 2013 — выстаўка «Экалогія мастацтва» ў Цэнтры Сучаснага Мастацтва, Мінск 2013 — персанальная выстаўка «Сусвет Жураўля» у Музеі сучаснага мастацтва, Мінск 2013 — персанальная выстаўка «Далягляды» ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыка, Орша 2013 — персанальная выстаўка «Далягляды» ў Палацы мастацтва, МінскКультурнае жыццё Оршы. Анатоль Жураўлёў
Узнагароды
1992 — Гран-пры ў намінацыі жывапіс і габелен на выставе візуальных мастацтваў «Art-Mark» 1998 — Гран-пры на рэспубліканскай выставе «Час-Прастора-Асоба» 1998 — Першая прэмія ААН у намінацыі «Устойлівае развіццё свету»Дом абстрактнага жывапісу.
Галерэя
Спасылкі
Белорусская Деловая Газета. Анатолий Журавлев представляет «Мироздание журавля».
Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя