Цюхняві́чы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчаны за 24 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска ў Люшнеўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Моўчадскай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 28 вяскоўцаў.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета.
Насельніцтва 15 дамоў, 94 жыхары (1921) 181 жыхар (1939) 144 жыхары (1959) 145 жыхароў (1970) 38 двароў, 50 жыхароў (1998) 25 гаспадарак, 38 жыхароў (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навамышскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна