Це́шаўле (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 20 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда, за 2 км ад ракі Мышанкі, на аўтадарозе Дзятлава — Новая Мыш.
Гісторыя У 1897 годзе вёска Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавалі хлебазапасны магазін і карчма.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкага раёна.
У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена 8 ліпеня 1944 года. Пры вызваленні вёскі Цешаўля вызначыўся камандзір агнявога ўзвода артылерыйска-мінамётнага палка старшы лейтэнант Р. А. Чакмянёў. 8 ліпеня 1944 года ўзвод пад яго камандаваннем захапіў абарончы пункт гітлераўцаў у вёсцы, адбіў тут 2 контратакі праціўніка, знішчыў 4 танкі і каля 250 гітлераўцаў. Чакмянёў загінуў у гэтым баі, пахаваны ў суседнім пасёлку Першамайскім. 25 верасня 1944 года Чакмянёву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. На франтах вайны загінула 40 вяскоўцаў.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета.
Інфраструктура Выканком сельсавета Калгасная сядзіба Механічныя майстэрні Ветэрынарны ўчастак Клуб Бібліятэка Дом быту Бальніца Сярэдняя школа (з 1997 года працуе краязнаўчы музей) Аддзяленне сувязі Аўтаматычная тэлефонная станцыя Ашчадны банк 2 магазіны
Насельніцтва 68 двароў, 717 жыхароў (1897) 130 двароў, 920 жыхароў; маёнтак — 9 двароў, 77 жыхароў (1909) 109 дамоў, 20 жыхароў; фальварак — 4 дамы, 20 жыхароў (1921) 885 жыхароў, у былым фальварку — 11 жыхароў (1939) 310 жыхароў (1959) 753 жыхары (1970) 208 гаспадарак, 673 жыхары (1998) 262 гаспадаркі, 630 жыхароў (2003) 248 гаспадарак, 617 жыхароў (2005)
Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну
Вядомыя асобы Адольф Кабылінскі (1816—1894) — калекцыянер, збіральнік шляхецкага гумарыстычнага фальклору.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навамышскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна