Фо́ліевая кіслата́, вітамін B, вітамін B — біялагічна актыўнае рэчыва, вітамін з групы В, пігмент жоўтага колеруФолиевая кислота // Энцыклапедыя Кругасвет, C19H19N7O6. Фоліевую кіслату і яе вытворныя аб’ядноўваюць таксама пад назвай фалацынФалацын на сайце ХиМиК.ру.
Фоліева кіслата ўпершыню вылучана амерыканскім хімікам Р. Уільямсам у 1941 годзе, сінтэзавана ў 1945 годзе групай даследчыкаў пад кіраўніцтвам біяхіміка Йелапрагада Субарао ().
Уласцівасці Па сваёй структуры фоліевая кіслата ўяўляе злучэнне глутамінавай і параамімнабензойнай кіслот з жоўтым пігментам птэрынам. Дробнакрышталічны парашок без паху і смаку. Малярная маса 441,41. Разбураецца пры тэмпературы 250 °С і ў водных растворах і шчолачным асяроддзі ў прысутнасці кіслароду пад ўздзеяннем святла. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Не раствараецца ў ацэтоне, дыэтылавым эфіры, хлараформе і вуглевадародах.
У прыродзе Фоліевая кіслата прысутнічае ва ўсіх жывёльных, раслінных клетках і ў мікраарганізмах. Асабліва вялікая колькасць фоліевай кіслаты ўтрымліваецца ў лісцях зялёных раслін, такіх харчовых прадуктах, як печань, ныркі, пятрушка, салата, зерневы хлеб і хлеб з мукі грубага памолу і інш. У яйках, мясе і малацэ фоліевай кіслаты значна менш.
Біялагічная роля Актыўная форма фоліевай кіслаты — тэтрагідрафоліевая кіслата — удзельнічае ў працэсах сінтэзу ДНК м РНК, працэсах дзялення і росту клетак . Каферментныя формы ўдзельнічаюць у сінтэзе пурынавых асноў — адэніну і гуаніну. Недахоп фоліевай кіслаты вядзе да развіцця макрацытарнай анеміі, стаматыту, гастрыту, энтэрыту. У перыяд цяжарнасці недахоп фоліевай кіслаты прыводзіць да гіпатрафіі нованароджаных, парушэнняў развіцця, з’яўлення прыроджаных заган.
Арганізм чалавека фоліевай кіслатой забяспечваецца разам з ежай.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Фалацын на сайце ХиМиК.ру Фолиевая кислота (folic acid) на сайце ХиМиК.ру Фолиевая кислота // Энцыклапедыя Кругасвет Folic Acid // Miracle Man of Miracle Drugs Dr. Yellapragada Subbarow
Катэгорыя:Вітаміны