Кляштар базыльянаў — праваслаўны манастыр у гарадскім пасёлку Ружаны Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў 1784—1788 гг. (архітэктар Я. С. Бекер) з паўднёвага боку царквы па фундацыі канцлера вялікага літоўскага Аляксандра Сапегі.

Архітэктура Будынак прамавугольны ў плане, двухпавярховы, накрыты вальмавым дахам. Рытм галоўнага фасада ствараецца прамавугольнымі аконнымі праёмамі, завершанымі трохвугольнымі і паўкруглымі сандрыкамі (на першым паверсе), пілястрамі. Цэнтральная частка сіметрычнага галоўнага фасада вылучаная рызалітам, які быў завершаны трохвугольным франтонам. Дваровы і бакавыя фасады без архітэктарскага дэкору. Планіроўка першага паверху анфіладная, другога — калідорная, першы паверх перакрыты крыжовымі скляпеннямі на папружных арках, перакрыццё другога — плоскае.

Царква дзейнічае, у манастыры гарадская ўстанова.

Літаратура

Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы Ружанаў Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пружанскага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:1788 год у Беларусі