Ліпень, звычайны харыус, еўрапейскі харыус (Thymallus thymallus) — рыба падсямейства харыусавых атрада ласосепадобных.
Апісанне
Даўжыня цела да 50 см, маса 0,5—1 кг. Цела стройнае, тарпедападобнае, укрытае адносна дробнай луской, размешчанай уздоўж цела рэзка акрэсленымі радамі. У бакавой лініі 74—96 лускавінак. Рот канцавы, невялікі, з маленькімі шчацінкападобнымі зубамі. Спінны плаўнік размешчаны бліжэй да галавы, высокі і доўгі, у ім 4—17 простых і 13—17 разгалінаваных прамянёў. Бліжэй да хваставога плаўніка ёсць невялікі тлушчавы плаўнічок. Афарбоўка цела яркая, асабліва вясной у перыяд нерасту. На спіне, у верхняй частцы з бакоў мноства чорных плямак, па баках слаба прыкметныя бураватыя палоскі, спінны плаўнік яркі, у вочкі. Парныя плаўнікі жоўтыя або чырванаватыя, няпарныя — фіялетавыя.
Пашырэнне Пашырэнне: рэкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў вярхоўях і некаторых прытоках Нёмана, Віліі і Заходняга Буга. Аддае перавагу хуткаплынным рэкам з чыстай вадой, дзе ямы чаргуюцца з перакатамі. Аселая рыба, трымаецца на пясчаных і камяністых перакатах паблізу ям і віроў. left||thumb|Харыус звычайны на паштовай марцы Беларусі
Асаблівасці біялогіі Полавая спеласць ва ўзросце 2—3 гады. Нераст у траўні на камяністых перакатах. Самцам уласціва шлюбнае ўбранне: цела іх становіцца ярка афарбаваным, спінны плаўнік павялічваецца. Плоднасць 3—36 тыс. ікрынак.
Корміцца жывёльнай доннай драбязой, насякомымі, што падаюць на ваду, ікрой іншых рыб. Буйныя харыусы кормяцца таксама дробнай рыбай і нават невялікімі грызунамі, якія выпадкова трапілі ў ваду.
Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі
Хариус европейский Thymallus thymallus (Linnaeus, 1758) // Красная книга Украины Grayling (fish) Thymallus thymallus (Linnaeus, 1758) // BioLib.cz
Катэгорыя:Ласасёвыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Жывёлы на марках