«Бярэсце» — 3D кінатэатр у Маскоўскім раёне горада Мінска, размешчаны ў мікрараёне Паўднёвы Захад-2 побач са станцыяй метро Пятроўшчына. Кінатэатр знаходзіцца ў муніцыпальнай уласнасці ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Адзін з найбольш наведвальных кінатэатраў Мінска, за 2016 год кінатэатр прыняў 380 137 гледачоўВ каком столичном кинотеатре самый большой экран и какие фильмы предпочитают минчане? .

Гісторыя Кінатэатр «Бярэсце» быў адкрыты 31 снежня 1989 і стаў апошнім кінатэатрам, які быў пабудаваны ў Мінску за савецкім часамОльга Ропот. Знай свой город. Часть 1. Старейшие // Вечерний Минск №15 (13208) 16 апреля 2026 г., с.16. У 2012 годзе адбылася рэкаструкцыя, пасля якой кінатэтр стаў адным з вядучых у сталіцы, а таксама месцам культурнага адпачынку жыхароў бліжэйшых жылых раёнаў і Маскоўскага раёна ў агуле.

Апісанне У кінатэатры маецца дзве залы: адна на 297 месцаў (трансліруецца 3D кантэнт), а другая, падвышанай камфортнасці, разлічана на 150 месцаў. Маленькая зала абсталяваная мяккімі тэатральнымі крэсламі, паміж радамі зроблены шырокія праходы, усталяваны бясшвоўны экран. Абедзве залы аснашчаны сістэмай Dolby Digital. У холе кінатэатра маецца бар, і касы па продажы квіткоў.

Побач з ім знаходзіцца гандлёвы цэнтр «Кірмаш» і рэстаран хуткага харчавання гандлёвай сеткі McDonald’s, а таксама ахаваная паркоўка.

Кінатэатр ажыццяўляе штотыднёвыя прэм’еры фільмаў. Кіраўніцтвам арганізоўваюцца забаўляльныя і пазнавальныя праграмы для дзяцей і падлеткаў. Адным з напрамкаў работы кінатэатра з’яўляецца правядзенне кінамерапрыемстваў і паказ фільмаў для сямейнага прагляду.

Спасылкі Кінатэатр «Бярэсце» на афіцыйным сайце ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Афіша і кантакты кінатэатра «Бярэсце» (абнаўляецца адзін раз у дзень, вядзецца на беларускай мове)

Катэгорыя:Кінатэатры Мінска Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1989 годзе Катэгорыя:1989 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Станіслава Замараева