Стральба ў рэдакцыі газеты «Charlie Hebdo» — напад невядомых на офіс рэдакцыі французскага сатырычнага штотыднёвіка «Charlie Hebdo» 7 студзеня 2015 года ў Парыжы. У выніку стральбы загінула 12 чалавек, паранена 11. Паводле папярэдніх даных, напад здзейснілі баевікі тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда».

Часопіс некалькі разоў публікаваў карыкатуры на іслам і асабіста прарока Мухамеда. Апошняй такой публікацыяй, у верасні 2012 года, стаў водгук на аматарскі фільм «Нявіннасць мусульман» і беспарадкі ў арабскіх краінах з амерыканскай прысутнасцю, якія рушылі за ім. Паводле паведамлення заходніх СМІ, напад адбыўся праз некалькі гадзін пасля з’яўлення ў «Твітэры» карыкатуры на аднаго з лідараў групоўкі ІДІЛ Абу Бакра аль-Багдадзі.

Ход падзей У 11:30 па мясцовым часе некалькі невядомых у масках (паводле заявы міністра ўнутраных спраў Францыі Бернара Казнёва — трое), якія прыехалі на чорным аўтамабілі маркі «Citroën», з крыкамі «Алаху Акбар» уварваліся ў рэдакцыю, дзе адкрылі стральбу з аўтаматаў Калашнікава і гранатамёта, затым завязалася перастрэлка з паліцэйскімі, якія прыбылі на месца здарэння. У выніку нападу загінула каля 12 чалавек, двое з якіх — супрацоўнікі паліцыі. Нападнікам удалось знiкнуць: перасеўшы ў аўтамабіль маркі «Renault Clio», яны зніклі ў невядомым кірунку.

У рэдакцыі ў момант нападу ішла нарада. Крыніца ў медыцынскіх кругах распавяла журналістам, што тэрарысты спачатку забілі аднаго чалавека на першым паверсе будынка, затым падняліся на другі паверх, у памяшканне тыпаграфіі, дзе адкрылі агонь па супрацоўніках рэдакцыі.

Загінулыя і параненыя У выніку нападу загінулі 12 чалавек, двое з якіх — супрацоўнікі паліцыі, якія пад’ехалі на службовай машыне да месца здарэння; таксама сем чалавек атрымалі агнястрэльныя раненні. Агульная колькасць пацярпелых перавышае 20 чалавек, пяцёра параненых былі дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане.

Сярод загінулых — галоўны рэдактар часопіса «Charlie Hebdo» і карыкатурыст Стэфан Шарбанье. Як паведамляе «The Daily Telegraph», Шарбанье быў у «чорным спісе» тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Каіда»: баевікі палявалі на яго за публікацыю карыкатур на прарока Мухамеда.

Таксама забіты вядомыя карыкатурысты , і .

Нападнікі

Паводле заявы міністра ўнутраных спраў Францыі Бернара Казнёва, нападнікаў было трое, паліцыяй лічыць, што быў і чацвёрты — вадзіцель, які чакаў тэрарыстаў у машыне на вуліцы.

Як паведаміла брытанская газета The Telegraph са спасылкай на аднаго са сведак, 33-гадовага агента па нерухомасці Седрыка Ле Бешэ, незадоўга да нападу тэрарысты звярталіся да мінакоў з патрабаваннем перадаць СМІ, што яны з’яўляюцца членамі тэрарыстычнай групоўкі Аль-Каіда. Таксама, паводле слоў Ле Бешэ, нападнікі былі апрануты ў чорнае адзенне ваеннага стылю ў масках і каптурах; адзін з тэрарыстаў нёс гранатамёт.

Пазней сталі вядомыя імёны тэрарыстаў: як паведаміла выданне Est Republicain, усе трое — грамадзяне Францыі арабскага паходжання. Гэта браты Шэрыф і Саід Куашы, а таксама Хамід Мурад. Фатаграфіі падазраваных былі апублікаваны французскай паліцыяй.

Увечар 7 студзеня ў паліцэйскі камісарыят горада Шарлевіль-Мезьер прыйшоў 18-гадовы Мурад Хамід, які падазраваўся ва ўдзеле ў тэракце. Паводле слоў яго аднакласнікаў, днём ён знаходзіўся ў ліцэі і прыйшоў у паліцыю, даведаўшыся ў Інтэрнэце пра распачатае расследаванне.

У ноч на 8 студзеня паліцыя правяла спецаперацыю ў Рэймсе, мэтай якой было ўзяцце пробаў ДНК і адбіткаў пальцаў меркаваных тэрарыстаў. Таксама ў гарадах Рэймс, Шарлевіль-Мезьер і Парыжы паліцыя арыштавала 7 чалавек у рамках аперацыі па пошуку ўдзельнікаў нападу. Гэтыя сямёра з’яўляюцца сваякамі ці знаёмымі двух экстрэмістаў у вышуку.

У аўтамабілі «Citroën C3», які тэрарысты кінулі ў XIX акрузе Парыжа, паліцыя выявіла каля 10 бутэлек з запальнай сумессю і два сцягі тэрарыстычных арганізацый.

Рэакцыя

Дзяржавы Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд зрабіў заяву, у якой адзначыў, што няма ніякіх сумневаў у тым, што тое, што адбылося з’яўляецца тэрактам. «Ніводны варварскі акт не зможа заглушыць свабоду прэсы. Мы — адзіная краіна, якая зможа рэагаваць і з’яднацца», — заявіў ён. Таксама Аланд асабіста прыбыў на месца здарэння. Таксама Аланд неўзабаве пасля нападу на рэдакцыю сабраў Урад Францыі ў Елісейскім палацы, каб абмеркаваць тэрарыстычную пагрозу.

Прэм’ер-міністр Францыі Мануэль Вальс заявіў, што «усе метады будуць выкарыстаны для ўсталявання асобы, высочвання і затрымання арганізатараў нападу».

Увечар 7 студзеня на парыжскай Плошчы Рэспублікі пачалася шматлікая маніфестацыя ў знак салідарнасці з сем’ямі загінулых і пацярпелых у выніку тэракту. Паводле даных арганізатараў маніфестацыі, удзел у ёй прынялі каля 10 тысяч чалавек. Многія з прысутных выйшлі з улёткамі з белым надпісам «Я — Шарлі» () на чорным фоне ў руках. Аналагічныя маніфестацыі пачаліся ў шэрагу французскіх гарадоў, сярод якіх — Бардо, Ліён, Марсель, Тулуза, Нант і іншыя. Таксама, праз некаторы час пасля нападу, у «Твітэры» з’явіўся хэштэг #jesuischarlie у падтрымку рэдакцыі, а французскі Google размясціў жалобную стужку на галоўнай старонцы.

У гэты ж дзень па ўсёй Францыі была абвешчана трохдзённая жалоба.

Міжнародныя арганізацыі

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун назваў напад на рэдакцыю замахам на дэмакратыю і свабоду слова. Выступаючы перад журналістам у штаб-кватэры сусветнай арганізацыі, ён выказаў спачуванні блізкім загінулых і ўсяму народу Францыі.

Глава Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што патрэсене нападам на рэдакцыю часопіса. «Гэта варварства для ўсяго чалавецтва, для ўсіх еўрапейцаў», — сказаў ён. Таксама надзвычайную занепакоенасць тэрактам выказалі генеральны сакратар Савета Еўропы Турб’ёрн Ягланд і старшыня Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы .

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг назваў тое, што адбылося «абуральным нападам на свабоду прэсы».

Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва асудзіла тэракт і выказала надзею, што яго арганізатары будуць злоўлены і адданы правасуддзю.

Рэлігійныя дзеячы, індывідуальныя заявы Папа Рымскі Францыск выказаў «самае цвёрдае асуджэнне жудаснага замаху» са мноствам чалавечых ахвяр.

Асудзілі тэракт і выказалі сваё меркаванне прадстаўнікі мусульманскай супольнасці Францыі, члены Савета муфтыяў Расіі, муфтый Духоўнага ўпраўлення мусульман Украіны «Ума» Саід Ісмагілаў, муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь Абу-Бекір Шабановіч і іншыя.

Тэрарыстычныя арганізацыі Баевікі Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта ўхвалілі тэракт, аднак сваё дачыненне да яго адмаўляюць. Адзін з сірыйскіх прадстаўнікоў ІДІЛ паведаміў агенцтву Reuters, што задаволены тым як «ільвы ісламу адпомсцілі за прарока».

Гл. таксама Марш Рэспублікі

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Францыі Катэгорыя:Падзеі 7 студзеня Катэгорыя:Студзень 2015 года Катэгорыя:2015 год у Францыі Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2015 года Катэгорыя:Падзеі ў Парыжы Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты ісламістаў Катэгорыя:Стральба ў рэдакцыі газеты Charlie Hebdo