Мастэрс 2015 (, таксама вядомы як Dafabet Masters 2015 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 11 па 18 студзеня 2015 года ў «Аляксандра-палацы», у Лондане.

Турнір

Мастэрс 2015 года стаў 41-м розыгрышам турніру Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з запрашальных нярэйтынгавых спаборніцтваў. З самога заснавання Мастэрс праходзіць у Лондане, з 2012 года — у Аляксандра-палацы.

Мастэрс 2015 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся адным з запрашальных турніраў снукернага сезона 2014/2015.

Матчы найбуйнейшага запрашальнага снукернага турніру (15 паядынкаў) гуляліся за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы.

Прызавыя грошы

У 2015 годзе онлайн-сэрвіс Dafabet у другі раз запар стаў спонсарам турніру Мастэрс. Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з 2014 годам, склаўшы £600,000. Толькі прызавыя фонды іншых турніраў Трайной снукернай кароны, чэмпіянату свету (£1,364,000) і чэмпіянату Вялікабрытаніі (£740,000), а таксама найбуйнейшага з кітайскіх спаборніцтваў, International Championship (£625,000), перавысілі суму ў £600,000 у сезоне 2014/2015.

Таксама на тым жа ўзроўні, што і год таму, застаўся першы прыз турніру — £200,000. Для параўнання, першы прыз чэмпіянату Вялікабрытаніі 2014 склаў £150,000, а International Championship — £125,000. Толькі першы прыз чэмпіянату свету па снукеры 2015 года, які застаўся на ўзроўні 2014 года і быў найвышэйшым грашовым прызам пераможцы турніру ў гісторыі снукера, склаўшы £300,000, перавысіў першы прыз турніру Мастэрс у сезоне 2014/2015.

ДасягненнеПрызавыяПераможца£200,000Фіналіст£90,000Паўфіналісты£50,000Чвэрцьфіналісты£25,0001/8 фіналу£12,500Найвышэйшы брэйк£10,000 Агульны прызавы фонд £600,000

Фармат турніру

На Мастэрс 2015 прымалі ўдзел 15 ігракоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў сусветным снукерным рэйтынгу, а таксама Алістэр Картэр, які атрымліваў 13-ы нумар пасеву на ўсіх прафесійных турнірах сезона. У першым раўндзе, лёсаванне якога адбылося 7 снежня (больш чым за месяц да спаборніцтва) падчас фінальнага матча чэмпіяната Вялікабрытаніі, гулялі 8 першых нумароў пасеву з астатнімі ўдзельнікамі. Пасля гэтага пераможцы працягвалі гуляць на выбыванне ў чвэрцьфіналах, паўфіналах і фінальным паядынку. Такім чынам, лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-8 раней за чвэрцьфінальную стадыю, ігракоў з першай чацвёркі сеяных — раней за паўфіналы і двух першых сеяных — раней фінальнага матча Мастэрс. Чатыры раўнды спаборніцтва прайшлі на працягу васьмі дзён на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія.

Стадыя Тэрміны 1/8 фіналу 11—14 студзеня 11 6 1/4 фіналу 15—16 студзеня 11 6 1/2 фіналу 17 студзеня 11 6 Фінал 18 студзеня 19 10

Удзельнікі

Пасеў гульцоў на Мастэрс быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 8 снежня 2014 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2014 года). Першы нумар пасеву атрымаў леташні пераможца Роні О’Саліван, другі — чэмпіён свету Марк Сэлбі. Паколькі Алістэр Картэр праходзіў курс лячэння ад рака летам 2014 года і не мог выступаць на турнірах, WPBSA зрабіла заяву пра тое, што рэйтынгавае месца снукерыста будзе замарожана на час лячэння і адаптацыі, з-за чаго снукерыст атрымлівае 13-ы нумар пасеву на ўсіх прафесійных турнірах, уключаючы Мастэрс 2015 года. Паколькі Картэр ужо не з'яўляўся гульцом топ-16, то шаснаццаты нумар сусветнага рэйтынгу Грэм Дот не патрапіў на турнір. Такім чынам, Дот другі год запар не патрапіў на найбуйнейшае запрашальнае спаборніцтва, хоць і займаў 16-е месца ў рэйтынгу абодва разы.

Роні О’Саліван і Джон Хігінс патрапілі на Мастэрс у 21-ы раз, што з'яўляецца найлепшым вынікам сярод удзельнікаў розыгрышу 2015 года. Шон Мёрфі, Дзін Цзюньхуэй і Стывен Магуайр прымалі ўдзел на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве ў 11-ы раз.

Двухразовы чэмпіён Мастэрс шатландзец Джон Хігінс прыняў удзел у турніры ўжо 21-ы раз запар. Такім чынам, ён перасягнуў вынік Стыва Дэвіса, які ўдзельнічаў на дваццаці турнірах запар з 1981 па 2000 год. Шасціразовы чэмпіён Стывен Хендры прымаў удзел на 23 турнірах запар (з 1989 па 2011). Рэкардсменам па гэтым паказчыку з'яўляецца Джымі Уайт з 26 удзеламі на Мастэрс запар (з 1982 па 2007).

У 2015 годзе на Мастэрс, на якім да гэтага прымалі ўдзел усяго 83 снукерысты з самога заснавання, дэбютантаў не было. Роберт Мілкінс патрапіў на турнір у другі раз.

З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў леташні пераможца Роні О’Саліван (5 тытулаў: 1995, 2005, 2007, 2009, 2014). Апроч О'Салівана пераможцамі Мастэрс станавіліся яшчэ чатыры ўдзельнікі турніру: Марк Сэлбі (3 тытулы: 2008, 2010, 2013), Джон Хігінс (2 тытулы: 1999, 2006), Ніл Робертсан (2012) і Дзін Цзюньхуэй (2011).

Самым узроставым удзельнікам Мастэрс 2015 года стаў 40-гадовы Джо Пэры. Роні О’Салівану і Джону Хігінсу падчас турніру было па 39 гадоў. Самым маладым гульцом, які патрапіў на найбуйнейшы запрашальны снукерны турнір 2015 года, стаў 25-гадовы Джад Трамп. Дзіну Цзюньхуэю было 27 гадоў, Марку Алену — 28.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Мастэрс.

Леташні пераможцаЧэмпіён свету

Ігрок Дэбют Найлепшы вынік 1 3 Роні О’Саліван 05.12.1975 1994 Перамога (1995, 2005, 2007, 2009, 2014) 20 56 41 15 73,2% 570 335 235 58,8% 242 53 143 2,36 10,8 1,260,000 2 4 Марк Сэлбі 19.06.1983 2008 Перамога (2008, 2010, 2013) 7 23 19 4 82,6% 256 144 112 56,3% 99 20 141 2,59 12,8 675,000 3 2 Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2004 Перамога (2011) 10 22 13 9 59,1% 210 113 97 53,8% 90 19 147 2,33 11,1 319,000 4 1 Ніл Робертсан 11.02.1982 2004 Перамога (2012) 9 19 11 8 57,9% 191 98 93 51,3% 66 19 140 2,89 10,1 345,000 5 5 Бары Хокінс 23.04.1979 2007 1/8 фіналу (2007, 2013, 2014) 4 4 0 4 0% 39 15 24 38,5% 12 3 132 3,25 13 35,500 6 6 Марк Ален 22.02.1986 2009 1/2 фіналу (2011) 6 12 6 6 50% 117 63 54 53,8% 41 7 138 2,85 16,7 109,500 7 7 Джад Трамп 20.08.1989 2009 1/2 фіналу (2012) 4 7 3 4 42,9% 65 31 34 47,7% 22 8 140 2,95 8,13 66,000 8 8 Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2006 1/8 фіналу (2006, 2012, 2013, 2014) 5 6 1 5 16,7% 59 25 34 42,4% 10 0 91 5,9 — 48,500 9 9 Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2009 1/4 фіналу (2014) 3 5 2 3 40% 46 21 25 45,7% 11 1 100 4,18 46 48,000 10 10 Марка Фу 08.01.1978 2000 Фінал (2011) 8 15 7 8 46,7% 140 65 75 46,4% 42 9 138 3,33 15,6 184,500 11 11 Шон Мёрфі 10.08.1982 2001 Фінал (2012) 10 22 12 10 54,5% 213 108 105 50,7% 71 14 139 3 15,5 274,000 12 12 13.03.1981 2005 1/2 фіналу (2007, 2009, 2010, 2014) 10 19 9 10 47,4% 176 86 90 48,9% 49 14 142 3,59 12,6 215,000 13 18 Алістэр Картэр 25.07.1979 2000 1/4 фіналу (2009) 8 11 3 8 27,2% 96 38 58 39,6% 24 3 130 4 32 109,000 14 13 Джо Пэры 13.08.1974 2003 1/8 фіналу (2003, 2009, 2010, 2014) 6 6 0 6 0% 52 16 36 30,8% 8 2 106 6,5 26 77,250 15 14 Джон Хігінс 18.05.1975 1995 Перамога (1999, 2006) 20 42 24 18 57,1% 404 216 188 53,5% 128 20 140 3,16 20,2 712,000 16 15 Роберт Мілкінс 06.03.1976 2014 1/8 фіналу (2014) 1 1 0 1 0% 7 1 6 14,3% 0 0 47 — — 12,500

Рэферы

На матчах Мастэрс 2014 працавалі трое рэферы з розных краін Еўропы.

Суддзёй фінальнага паядынку ў другі раз быў абраны Брэндан Мур з Англіі, які абслугоўваў фінальны матч найбуйнейшага запрашальнага снукернага спаборніцтва паміж Нілам Робертсанам і Шонам Мёрфі ў 2012 годзе. Мур упершыню працаваў на прафесійным турніры ў 2005 годзе падчас кваліфікацыі да Гран-пры. У хуткім часе ён стаў рэгулярна з'яўляцца на рэйтынгавых спаборніцтвах, а ў 2008 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце свету. У 2010 годзе ён абслугоўваў фінальныя матчы на адкрытым чэмпіянаце Уэльса і чэмпіянаце Вялікабрытаніі, а ў 2014 быў абраны суддзёй фінальнага паядынку чэмпіянату свету паміж Маркам Сэлбі і Роні О’Саліванам.

У чарговы раз на Мастэрс працаваў адзін з самых аўтарытэтных і дасведчаных снукерных рэферы ў свеце Ян Вярхаас, які рэгулярна абслугоўваў матчы найбуйнешых снукерных турніраў, уключаючы фінальныя паядынкі Мастэрс у 2001, 2002, 2004, 2007, 2009 і 2010 гадах.

Адной з адметных падзей турніру стаў дэбют румынскага рэферы Алекса Крыжана, які да гэтага ў большасці працаваў на турнірах PTC у Еўропе і яшчэ не меў багатага вопыту абслугоўвання буйных матчаў.

Ніжэй прадстаўлены спіс трох рэферы, якія працавалі на спаборніцтве, а таксама матчы, якія яны абслугоўвалі ў рамках турніру.

Рэферы Матчы, якія абслугоўваў Брэндан Мур Фінал, 2 чвэрцьфінала і 3 матча 1/8 фіналу Ян Вярхаас Паўфінал, чвэрцьфінал і 3 матча 1/8 фіналу Алекс Крыжан Паўфінал, чвэрцьфінал і 2 матча 1/8 фіналу

Расклад і кошт квіткоў

Мастэрс 2015 года праходзіў на працягу 8 дзён (з нядзелі 11 студзеня па нядзелю 18 студзеня) за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія, умяшчальнасць якой складала 1,500 месцаў з 200 дадатковымі месцамі для турніра. Кожны дзень на турніры праходзіла па дзве гульнявыя сесіі. Кошт квіткоў на матчы спаборніцтва залежаў ад стадыі турніру, сесіі (у кожны гульнявы дзень, акрамя першага, чым пазней пачыналася сесія, тым даражэй каштавалі квіткі). На матчы першага раўнда квіткі каштавалі ад £10 да £15, на чвэрцьфіналы — ад £20 да £25, на паўфіналы — ад £35 да £40, на фінальны паядынак — £40 і £45. Апроч таго, гледачы мелі магчымасць набыць квіткі адразу на ўвесь гульнявы дзень (дзве сесіі). На матчы першага раўнда такія квіткі каштавалі ад £20 да £25, на чвэрцьфіналы — £40, на паўфіналы — £65, на фінальны паядынак — £75.

Дата Дзень тыдня Стадыя Сесія (пачатак сесііПачатак сесіі ўказаны па мясцовым часе (UTC+0).) Кошт квіткоў Квіткі на адну сесію Квіткі на абедзве сесіі 11 студзеня Нядзеля 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £15 £25 Вячэрняя сесія (19.00) £15 12 студзеня Панядзелак 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £10 £20 Вячэрняя сесія (19.00) £15 13 студзеня Аўторак 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £10 £20 Вячэрняя сесія (19.00) £15 14 студзеня Серада 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £10 £20 Вячэрняя сесія (19.00) £15 15 студзеня Чацвер Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £20 £40 Вячэрняя сесія (19.00) £25 16 студзеня Пятніца Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £20 £40 Вячэрняя сесія (19.00) £25 17 студзеня Субота Паўфіналы Дзённая сесія (13.00) £35 £65 Вячэрняя сесія (19.00) £40 18 студзеня Нядзеля Фінал Дзённая сесія (13.00) £40 £75 Вячэрняя сесія (19.00) £45

Апроч таго, на тры апошнія гульнявыя дні спаборніцтва таксама прадаваліся квіткі класаў «Corporate Hospitality» (£125 — апошняя сесія фінала) і «VIP» (£70-£135 — чвэрцьфіналы, £85-£165 — паўфіналы, £90 — першая сесія фінала). Гэтыя класы прадугледжвалі для аматараў снукера сядзення з павышаным камфортам, абеды і вячэры, напоі, каментарыі праз слухаўкі і розныя іншыя выгоды.

VIPCorporate HospitalityПершая сесія — VIP, другая — Corporate Hospitality

Дата Дзень тыдня Стадыя Сесія (пачатак сесіі) Кошт квіткоў Квіткі на адну сесію Квіткі на абедзве сесіі 16 студзеня Пятніца Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £70 £135 Вячэрняя сесія (19.00) £75 17 студзеня Субота Паўфіналы Дзённая сесія (13.00) £85 £165 Вячэрняя сесія (19.00) £90 18 студзеня Нядзеля Фінал Дзённая сесія (13.00) £90 £200 Вячэрняя сесія (19.00) £125

Лёсаванне