Артха́ус (, літар. «дом мастацтваў») — кінапракатная ніша, у якую трапляюць фільмы, не разлічаныя на шырокую аўдыторыю, якія дэманструюцца, як правіла, у спецыялізаваных (так званых «артхаусных») кінатэатрах. Да катэгорыі артхауса адносяць фэстывальнае немэйнстрымнае кіно; стужкі, арыентаваныя на думаючага гледача; жанравыя карціны, якія пашыраюць уяўленні пра жанр; працы класікаў сусветнага кінематографа, а таксама кіно этнічных меншасцей.

Само паняцце «артхаус» узнікла ў другой палове 1940-х гадоў у ЗША, дзе так сталі называць кінатэатры, якія спецыялізуюцца на паказе класічных даваенных галівудскіх стужак, а таксама фільмаў замежнай (гэта значыць не амерыканскай) і мясцовай незалежнай вытворчасці.

У 1955 годзе ў Парыжы заснавана Міжнародная канфедэрацыя артхаусных кінатэатраў CICAE (). Членам CICAE з'яўляецца заснаванае ў 1992 годзе аб'яднанне Europa Cinemas, у якое ўваходзяць кінатэатры, якія падтрымліваюць еўрапейскае кіно.

Спасылкі

Катэгорыя:Тэрміналогія кіно і відэа Катэгорыя:Авангардызм Катэгорыя:Кірункі ў кіно