Максім Міхайлавіч Пятруль (, ) — беларускі скульптар, дызайнер.
Біяграфія
У 1989—1993 гадах вучыўся ў Рэспубліканскім ліцэі выяўленчага мастацтва імя І. В. Ахрэмчыка (выкладчыкі Л. М. Паўлава, Л. Р. Давідзенка), у 1993—1997 — на аддзяленні скульптуры Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава (выкладчык Уладзімір Жбанаў).
Член Беларускага саюза дызайнераў (2004), член Беларускага саюза мастакоў (2005).
Творчасць
Мастак сучаснага светапогляду, для якога творчае пераасэнсаванне і спазнанне свету — правакацыйная гульня, дыялог з гледачом. Выкарыстоўваючы выразныя алегарычныя прыёмы, скульптар ператварае мастацкі працэс у стварэнне і распрацоўку прынцыпова новага пластычнага аб’екта, новай формы. Аўтар імкнецца да семантычнай кадыроўкі твораў, што выяўляецца ў неардынарных рашэннях.
Прынцыпы канцэптуальнага мастацтва ў творчасці мастака трансфармуюцца ў пэўную скульптурную форму, якая нібы існуе паралельна рэальнасці. Па сутнасці, яго творы — гэта ўвасабленне паняццяў і катэгорый, якія для гледача — сэнсавы рэбус, загадка. Творы скульптара ўспрымаюцца і як фармальны знак, і як сюррэалістычны аб’ект, і як мастацкі сімвал.
З 1997 года актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаўках, конкурсах, сімпозіумах, стварае візуальнае мастацтва для грамадскіх прастор, выступае з дакладамі на канферэнцыях і ў вышэйшых навучальных установах. Яго творы незвычайныя як формай, так і зместам, маюць асаблівы філасофскі сэнс і незвычайную метафарычнасць. Таксама актыўна ўдзельнічае ў развіцці міжнародных культурных адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Яго скульптурныя творы ўсталяваны ў кітайскіх гарадах Фучжоў, Куньмін, Чанчунь.
Супрацоўніцтва з мінскім метрапалітэнам
Максім Пятруль — аўтар твораў візуальнага мастацтва, інтэграваных у грамадскую прастору станцый мінскага метрапалітэна Грушаўкі і Малінаўкі, спраектаваных архітэктарам Уладзімірам Целяпнёвым. Cамі станцыі набываюць экспазіцыйную функцыю, становяцца выставачнымі пляцоўкамі, альтэрнатыўнымі традыцыйным выставачным прасторам — музеям, галерэям і арт-цэнтрам. Асноўная задача твораў не столькі дэкаратыўная функцыя, як рэпрэзентатыўная — прадстаўленне саміх сябе як завершаных мастацкіх твораў «візуальнага мастацтва для грамадскіх прастор».
Узнагароды
Лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь маладым дзеячам культуры і мастацтва Медаль Камісіі па культуры Міжнароднага алімпійскага камітэта (XXIX Алімпійскія гульні, Пекін, Кітай) Медаль і дыплом першай ступені Беларускага саюза архітэктараў (Міжнародны конкурс маладых архітэктараў «Леанарда-2005») Медаль і дыплом першай ступені XIV Нацыянальнага конкурсу архітэктуры ў намінацыі «Манументальная скульптура ў гарадскім асяроддзі» за стварэнне мемарыяла — помніка ахвярам Мінскага гета (архітэктар Леанід Левін) па вуліцы Сухой у Мінску.
Творы аўтара захоўваюцца ў прыватнай калекцыі Рэйнольда Вюрта Кунцельзау ў Германіі, Музеі алімпійскага мастацтва ў Пекіне, у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, у музеях, галерэях, прыватных калекцыях і грамадскіх прасторах Беларусі, Расіі, Літвы, Нідэрландаў, Германіі, Кітая і ЗШАArtDigest-Belarus У майстэрні скульптара Максіма Пятруля .
Скульптурныя кампазіцыі ў Мінску «Разбіты агмень» — мемарыял у памяць Мінскага гета, 2008 (архітэктар — Л. М. Левін) «Фантан Перамогі» «Папараць-кветка», парк 900-годдзя Мінска «Дом Багдановіча»
Выстаўкі 2007 — «60&30» (сумесна з Л. І. Пятруль), Нацыянальны мастацкі музей БеларусіНацыянальны мастацкі музей Беларусі. Персанальная выстаўка Людмілы і Максіма Пятруль «60&30» 05.12.2014 — 18.01.2015 — «Гісторыя адной гісторыі» (сумесна з Л. І. Пятруль), мастацкая галерэя полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка
Галерэя
Крыніцы
Літаратура Дарога на ўсход — мой шлях да сябе / Максім Пятруль; гутарылі Лырыса Міхневіч, Марына Капілава // Мастацтва. 2008. N 12. С. 46-49
Спасылкі
Максім Пятруль: Дарога на ўсход — мой шлях да сябе Народная газета «Юбіляры склікаюць гасцей у… музей» Газета Культура. КІМ-ПРЭСС. Дар’я Амяльковіч. «„Паміж“: рознастылёвасць спрацавала на імідж» http://artdigest-belarus.com/fotootchety/71-12-strategiy-belorusskogo-izobrazitelnogo-iskusstva.html