Кузьміч — прозвішча.

Вядомыя носьбіты Аляксей Аляксеевіч Кузьміч (нар. 1988) — беларускі мастак-акцыяніст, сын Аляксея Васілевіча Кузьміча. Аляксей Васілевіч Кузьміч (1945—2013) — беларускі мастак-жывапісец. Аляксей Фёдаравіч Кузьміч (нар. 1955) — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4 і 5-га скліканняў. Артур Дзмітрыевіч Кузьміч (нар. 2003) — беларускі футбаліст. Мікалай Пятровіч Кузьміч (нар. 1950) — беларускі мастак-ювелір, які аднавіў крыж Ефрасінні Полацкай. Пётр Мікалаевіч Кузьміч (нар. 1987) — беларускі мастак, сын Мікалая Кузьміча.