Пе́стуніца — рака ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Шэвінка (прыток Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 39 км². Упадае у Шэвінку прыкладна за 1 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Сцяпанкава. У басейне ракі возера Пестуніца. Каля ракі вёскі Пестуніца, Варашылы.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Віцебскага раёна Катэгорыя:Басейн Шэвінкі