Царква Святога Міхаіла Арханёла — помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1784 г. у в. Яромічы Кобрынскага раёна. Помнік рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
Царква двухзрубная, складаецца з прамавугольных у плане асноўнага аб'ёма і апсіды, пакрытых агульным гонтавым дахам, які пры пераходзе ад асноўнага аб'ёма да алтарнай часткі ўтварае трохвугольныя навісі. З усходу і поўдня да алтара прылягаюць прырубы з аднасхільным пакрыццём. Сцяна галоўнага фасада завершаная шчытом. Дах каля франтона ўвянчаны васьміграннай вежачкай. У бабінцы размешчаныя хоры, якія падтрымліваюцца дзвюма слупамі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Яромічы Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Кобрынскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:1787 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі