Анатоль Яфімавіч Арцімовіч (нар. , мяст. Куранец, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі і педагог.
Біяграфія Нарадзіўся года ў мястэчку Куранец Вілейскага раёна. У 1955—1960 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы на аддзяленні скульптуры. У 1960—1966 гадах ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленні скульптуры. Вучыўся ў А. Злотнік, А. Глебава і А. Бембеля.
У 1965 годзе атрымаў дыплом і прэмію за ўдзел у конкурсе па стварэнні праекта мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года.
З 1970 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, дацэнт. У 2005 годзе атрымаў званне прафесара БДАМ.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года.
Жыве ў г. Мінску.
Творчасць
У 1967 годзе разам са скульптарам В. Андрушчанкам удзельнічаў у міжнародным конкурсе на стварэнне помніка 28 героям панфілаўцам для горада Алматы, Казахстан. Праект гэты атрымаў першае месца, і на працягу 1968—1970 гадоў вялася праца па стварэнні комплексу. Урачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Слава» адбылося ў 1975 годзе, да юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Асноўныя творы ў галіне манументальнай скульптуры: рэльеф «Салідарнасць» на фасадзе Беларускага цэнтра моды ў Мінску (1979), манументальная кампазіцыя «Рагнеда» (1992) у Заслаўі, Дзяржаўны герб Беларусі на Доме ўрада (1994), помнікі князю Барысу (2002) і воінам-інтэрнацыяналістам (2000) у Барысаве, у гонар бітвы на р. Бярэзіне ў 1812 года каля вёсцы Студзёнка (2002), Еўфрасінні Полацкай у Мінску і Францыску Скарыну ў Калінінградзе (Расія; абодва 2004), Уладзіміру Данскому ў Малаяраслаўцы (Расія) Сайт БГАИ. Артимович Анатолий Ефимович , бюст маршала Савецкага Саюза Георгія Жукава ў Мінску і Слуцку (2007). Працаваў над стварэннем мемарыяльнага комплексу для Смаргоні (прысвечаны падзеям Першай сусветнай вайны), першая чарга якога ўведзена ў 2014 годзе.
Станковыя работы: «Трубач» (1969), «Араты», «Змена» (абедзве 1980). Распрацоўвае гістарычныя вобразы Ефрасінні Полацкай, Ф. Скарыны, К. Каліноўскага, княгіні Вольгі. Адзін з аўтараў Кургана славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі (1969) і мемарыяльнага комплексу (уваход) Брэсцкай крэпасці-героя.
На працягу ўсёй творчай дзейнасці ён імкнецца прытрымлівацца рэалістычных прынцыпаў адлюстравання гістарычных падзей і рэчаіснасці. Работы скульптара вызначаюцца вобразнасцю пластычнага і кампазіцыйнага вырашэння, эмацыянальнасцю, глыбокім веданнем псіхалогіі чалавека, цікавасцю да самабытнай беларускай культуры, гісторыі роднага краю.
Работы А. Арцімовіча ўпрыгожваюць плошчы і паркі, памятныя мясціны, грамадскія будынкі, захоўваюцца ў Расійскай акадэміі мастацтваў, галерэях і прыватных калекцыях.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за помнік Рагнедзе і Ізяславу ў г. Заслаўі, збудаваны ў 1993 годзе, медаль Францыска Скарыны (2009), Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2013)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь».
Літаратура
Арцімовіч А. Я. «Двухфігурны эцюд». Метадычная рэкамендацыя, 2010. Арцімовіч А. Я. «Жаночая фігура». Вучэбна-метадычны дапаможнік для спецыяльнасці «Скульптура», Мінск, 1998.
Спасылкі
Гродзенская праўда «У Смаргоні скульптура „Крылаты геній салдацкай славы“ была адлітая 2 гады таму, але да гэтага часу так і не ўсталяваная» СБ—Беларусь сегодня: «Художнику в рамках тесно» http://zn.sb.by/kultura-i-iskusstvo-2/article/puteshestvie-na-drakone.html NAVINY.BY В Минске открылась выставка скульптуры «Обогащаясь друг от друга» NAVINY.BY «Григорий Рапота: войны начинают политики, а страдает народ»
Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь