Гоцк. Сустракаецца таксама варыянт Го́цак, Го́цка, ж. (за Го́цкаю) (, ) — аграгарадок у Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Гоцкага сельсавета.
За 62 км на паўднёвы захад ад Салігорска, за 195 км ад Мінска.
Гісторыя На карце Шуберта ХІХ ст. на поўначы ад Гоцка (тут вёска пазначана як «Гоцкая») пазначалася возера Гад, з яго на поўдзень выцякала аднайменная рэчка Гад, якая працякала паміж Гоцкам і цячэннем Лані.Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. — C. 43.
У 1940—1954 гадах вёска ў складзе Гоцкага сельсавета Лунінецкага раёна Пінскай вобласці. 26 красавіка 1956 года вёска перададзена са складу Лугскага сельсавета Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў склад Хорастаўскага сельсавета Ленінскага раёна Брэсцкай вобласціУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пералічэнні вёскі Гоцк са складу Лугскага сельскага Савета Лунінецкага раёна ў склад Хорастаўскага сельскага Савета Ленінскага раёна Брэсцкай вобласці ад 26 красавіка 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 4.. У 1960 годзе ў сувязі са скасаваннем Ленінскага раёна разам з Хорастаўскім сельсаветам перададзена ў склад Старобінскага раёна Мінскай вобласціУказ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 20 января 1960 г. Об упразднении некоторых районов Республики . У 1963—1965 гадах у складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласціУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 30 апреля 1965 года О передаче Хоростовского сельсовета из состава Лунинецкого района Брестской обоасти в состав Солигорского района Минской области . З 23 сакавіка 1987 года ў складзе Гоцкага сельсавета, яго цэнтрРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 лютага, 23 сакавіка і 29 чэрвеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
Насельніцтва 1996 год — 2335 жыхароў, 618 двароў.
Славутасці Царква Святой Параскевы Пятніцы, перавезеная з Бранчыц, дзе ў 1930-я гады была прыстасавана пад клуб. У Бранчыцах храм быў асвечаны ў гонар Св. Георгія, меркаваная дата будаўніцтва — 1840 год.
Крыніцы
Літаратура — С. 374.
Спасылкі
Катэгорыя:Гоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Салігорскага раёна