Святлана () — жаночае рускае асабістае імя; адзінае ў сваім родзе, якое ўзнікла ў рускай літаратуры ў пачатку XIX стагоддзя і праз стагоддзе атрымала шырокае распаўсюджанне ў якасці сапраўднага асабістага імя.
Імя было прыдумана і ўпершыню выкарыстана А. Х. Вастокавым у «старадаўнім рамансе» «Святлана і Мсціслаў» (1802); шырокую вядомасць набыло пасля публікацыі балады «Святлана», створанай паэтам-рамантыкам Васілём Жукоўскім (1813).
Вядомыя носьбіты імя Святлана Аляксандраўна Алексіевіч — беларуская пісьменніца. Святлана Леанідаўна Багінская — беларуская спартсменка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка.
Святлана